библия1Вось двое з іх у той жа дзень ішлі ў вёску, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема і якая называлася Эмаус. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. А калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Аднак вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго.

Калі наблізіліся яны да вёскі, куды ішлі, Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей. Але яны настойвалі, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае». І Ён увайшоў, каб застацца з імі. Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім. Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх. І яны сказалі адзін аднаму: «Ці ж не палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў нам Пісанне?» І ў тую самую гадзіну яны ўсталі, вярнуліся ў Ерузалем (Лк 24,13-16.28-33). 

Што такое біблійны курс «Эмаус»?

Многія вучні і паслядоўнікі Езуса не могуць распазнаць Яго пасля Уваскрасення. Ён мае іншае цела, іншы голас. Яго немагчыма пазнаць проста чалавечымі вушамі і вачамі. З праблемай распазнання Езуса сутыкаецца Марыя Магдалена, вучні, якія накіроўваліся ў вёску Эмаус, апостал Пётр, іншыя апосталы. З праблемай распазнання Езуса сутыкаемся таксама мы. Мы не бачым Яго вачыма цела, не можам паразмаўляць, так як размаўляем са свычайнымі людзьмі, не можам дакрануцца як да звычайнага чалавека. Распазнаем Езуса Ўваскрослага толькі вачыма веры.библия

Бог не пакідае нас самотнымі на гэтым шляху веры. Вера – гэта дар Бога, які мы спрабуем прыняць. Бог выходзіць нам насустрач. Вучні, якія накіроўваліся ў вёску Эмаус, атрымалі ад Бога два падарункі – Эўхарыстыю і Слова Бога. Менавіта дзякуючы Ламанню Хлеба ім адчыняюцца вочы, а дзякуючы пачутаму Слову, пачынае палаць сэрца. Такім чынам, Эўхарыстыя і Слова Бога адчыняюць нам вочы на прысутнасць Хрыста.

Біблійны Курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Як і ў любым працэсе навучання, прадугледжваюцца хатнія заданні. Паколькі курс вымагае шмат працы і засяроджанасці, то ўдзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца.

Курс праводзіць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч разам са святаром.

 

ПЛАН КУРСА «ЭМАУС»

 

ПЯТНІЦА

18.00 Святая Імша

19.00 Вячэра

20.00 Уводзіны

21.00 Lectio Divina

 

СУБОТА

8.00 Святая Імша

8.45 Сняданне

10.00 Лекцыя

11.30 Лекцыя

13.00 Абед

15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.30 Лекцыя

17.00 – 19.00 Чытанне Слова Божага

19.00 Вячэра

20.00  Lectio Divina

21.00 Адарацыя, споведзь

 

НЯДЗЕЛЯ
8.00 Сняданне

9.00 Lectio Divina

11.00 Святая Імша

13.00 Абед

15.00 Лекцыя

16.00 Лекцыя

17.00 «Торба з сабой» – заканчэнне курсу

17.30 Вячэра

999273 lhermitte21 34

 

Бліжэйшы курс...

Біблійны курс «Эмаус»: перажыць «вясну» Касцёла разам з Апосталамі