original 1Што такое Курс «Эстэра»?

Эстэра – гэта імя жанчыны, якой Бог паслужыўся для выбаўлення ад смерці ўсяго ізраільскага народа. У руках Божых Эстэра нечакана аказалася больш карыснай за мужчынаў Выбранага Народа. Гэтая гераічная і цудоўная гісторыя знайшла сваё месца сярод кніг Старога Запавету і апісана ў «Кнізе Эстэры». Такім чынам, Эстэра для многіх вернікаў стала сімвалам прыгажосці, мужнасці і веры жанчыны.

Існуе шмат выказванняў пра таямніцу жаночага характару, яе паводзінаў. Часта даводзіцца чуць, што жанчыну ніхто не можа зразумець. Але праблема яшчэ і ў тым, што жанчына часта сама сябе не можа зразумець. Менавіта таму грамадства з лёгкасцю можа маніпуляваць жанчынай, надаючы ёй мужчынскія ролі.

Курс «Эстэра» – гэта рэкалекцыі для жанчын. Паколькі ў гісторыі месца жанчыны часта вызначалася паміж крайнасцямі (ад адсутнасці ўсялякай пашаны – да фемінізму), то курс накіраваны найперш  на адкрыццё паклікання жанчыны як жанчыны, як жонкі, як маці.original 3

Курс праводзіць свецкая асоба разам са святаром.

 

 

ПЛАН КУРСА «ЭСТЭРА»

 

ПЯТНІЦА

18.00 Святая Імша

19.00 Вячэра

20.00 Знаёмства, канферэнцыя 1

21.00 Падрыхтоўка Слова

21.30 Адарацыя, споведзь

 

original 2СУБОТА

8.00 Разважанне над Словам

8.45 Сняданне

9.30 Ранішняя малітва

10.00 Канферэнцыя 2

11.00 Кава

11.30 Канферэнцыя 3

12.45 Святая Імша

14.00 Абед

15.00 Адарацыя, споведзь

16.45 Канферэнцыя 4

18.00 Групка дзялення

19.00 Вячэра

20.00 Падрыхтоўка Слова

21.00 Адарацыя

 

НЯДЗЕЛЯoriginal

8.00 Сняданне

9.00 Святая Імша

11.15 Канферэнцыя 5

12.15 Сведчанні

13.00 Абед

 

 

 

 

 

 

 

Па тэме:

Бліжэйшы курс...

Удзельніца курса «Эстэра» ў Оршы: «Я хацела замуж, а цяпер хачу быць жонкай»