Казанне на пятую нядзелю Вялікага Посту
3 красавіка 2022 г.
Чытанні: Іс 43,16-21; Флп 3,8-14; Ян 8,1-11
Казанне на пятую нядзелю Вялікага Посту
3 красавіка 2022 г.
Чытанні: Іс 43,16-21; Флп 3,8-14; Ян 8,1-11
"Духоўная сям'я. Хто мой брат і сястра?"
Вельмі часта даводзіцца чуць, што ўсе людзі на планеце - гэта браты і сёстры, бо ўсе паходзяць ад Адама і Евы. З аднаго боку нібыта гэта і праўда, але з іншага боку Біблія ў многіх момантах паказвае нам, што з некаторымі нельга садзіцца за адзін стол і падаваць рукі. А вучэнне Хрыста выразна пакажа нам, што духоўная сям'я - гэта далёка не ўсе людзі на Зямлі.