Лагатып пілігрымаІнфармацыя для ўсіх зацікаўленых пешай пілігрымкай з Росіцы ў Будслаў

 

Плануецца, што пілігрымка вырушыць з Росіцы 28.06 (пятніца) і будзе трываць восем дзён, як і ў мінулыя гады. Шчыра запрашаю зацікаўленых да ўдзелу і прашу падзяліцца інфармацыямі з іншымі.

Абавязковы запіс і іншыя інфармацыі:

+375 29 7130233 а. Аляксандр Жарнасек

 

Неабходнае:

1) Добры абутак, найлепш не новы

2) галаўны ўбор (пажадана з большымі краямі)

3) Спальнік і турыстычны карымат (ён таўсцейшы і больш плотны чым коўрык для фізічных заняткаў). Як і ў мінулыя гады плануем начаваць адзін раз у школе, але гэтым разам не будзе надуўных матрасаў

4) Плашч або дажджавік

5) Асабістыя лекі, а таксама крэм ад камароў і ад загара

6) Міска, кубак, лыжка, бутэлька для вады

7) Заплечнік на дзень у дарогу і сумка на начлег

8) Плануецца, што на арганізацыйныя справы пойдзе каля 50 рублёў з чалавека

9) У Будславе не будзе супольнага лагеру для начлегу, паколькі амаль усе нашыя пілігрымы раз'язджаюцца. Таму просьба самастойна прадумаць час побыту ў Будславе і вяртанне дадому

10) Ежы з сабой можна не браць, паколькі на начлегах пілігрымаў кормяць людзі, часам сустракаюць пачастункам сярод дня, а ў некаторых месцах будзе арганізаваны пасілак супольны

11) З сабой узяць ружанец і малітоўнік

 

20240613 133331