1У беларускім асяроддзі напэўна мала хто чуў пра кс. Гая Гільберта. У свой час асоба гэтага чалавека ў каталіцкіх кругах успрымалася вельмі неадназначна. Ён мог закурыць, часам з яго вуснаў злятала матнае слова, ну а вопратка і блізка не нагадвала пра тое, што ён святар. Канечне, можна не згаджацца з яго "методыкай" евангелізацыі маладых бандытаў, але нельга не згадзіцца, што гэты чалавек ведае што значыць любіць Бога і людзей...

 

 

 

Магчыма, добра гаварыць, але ў сто разоў лепш дзейнічаць. А мы,хрысціяне, так шмат размаўляем і так мала робім!.. Калі б усе хрысціяне, што прыходзяць на Імшу ў нядзелю, пасля яе пайшлі да вязняў,альбо да тых, хто цяпер у патрэбе,то ў нашых краінах не было б больш нешчаслівых. Калі людзі бачаць нас у касцёлах,але не бачаць у месцах людской пакуты,тады наша вера нічога не вартая ў іх вачах.

Постаць святара Гая Гільберта вельмі незвычайная і легендарная. Ён вядомы сваёй харытатыўнай працай у Францыі. Ягоная служба праходзіць сярод вулічных трушчобаў і маладых злачынцаў. Не пакідаючы сваёй харызматычнай службы, ён рызыкуе жыццём. Ён сведчыць не сваім адзеннем і словам, а ўласным жыццём, сведчыць пра надзею і любоў, якая нават для найгоршага злачынцы знаходзіцца ў Езусе Хрысце.

«Да сучасных людзей трэба ісці з голымі рукамі, з крыжом Хрыста ў сэрцы, а не ў руках», – кажа кс. Гай Гільберт.

Гай Гільберт нарадзіўся ў Rochefort-sur-Mer (Францыя) у 1935 г. у шматдзетнай працоўнай сям’і (быў адным з 15 дзяцей). У трынаццацігадовым узросце ён адчуў сваё пакліканне і пайшоў у семінарыю. Будучы клерыкам ён адбыў вайсковую службу падчас вайны ў Алжыры,там ён прыняў святарскія пасвячэнні і распачаў сваю працу з вулічнай моладдзю.  Працягваў гэтую працу і тады, калі вярнуўся ў Парыж.

Напачатку ён працаваў, апранутым у духоўны строй, але гэта вылучала яго .«Калі я апрануў падораную мне скураную куртку , мяне адрузу ж арыштавала паліцыя, – успамінае кс. Гай Гільберт – Тады я зразумеў, што ў адзенні святара я атрымліваю зашмат пашаны».

Нам, безумоўна, будзе цікава даведацца пра стаўленне гэтага святара да многіх праблемаў нашага часу, бо ён ведае іх не з кніг, але з самога жыцця. Паспрабуем прыслухацца да ягонага слова…

 

2

Што пагражае Касцёлу

Мы часта кажам, што наш Бог з’яўляецца Богам любові, таму мы жывём ёю. Я баюся касцёлаў, перапоўненых хрысціянамі, баюся Касцёла залішне магутнага ,залішне багатага. Калісьці я быў у варшаўскай семінарыі і размаўляў з клерыкамі ў прысутнасці іх выкладчыкаў . Клерыкі пыталі мяне пра тое,што з’яўляецца найвялікшай пагрозаю для Касцёла? Адказваў ім: «Вашае багацце-багацце біскупаў, святароў, манахаў і манахіняў. Можна шмат казаць пра ўбогіх, але калі мы, тыя, што прадстаўляюць Бога, не будзем жыць як убогія, тады будзе толькі бессэнсоўная «гаварыльня», а не евангелізацыя. Я чакаю таго часу, калі Касцёл перастане казаць, а пачне дзейнічаць, пачынаючы ад святароў. Езус  хадзіў басанож. Ён быў сынам Бога, але не насіў хабіту, пазалочаных сутанаў. Знакам Хрыста было абмыванне ног апосталам. Ніхто не рапазнаваў Яго па адзенні. Я баюся касцёла,які шмат сябе афішуе. Не трэба казаць пра тое, што мы належым да Хрыста, трэба паказваць гэта сваім жыццём. Я непасрэдна ніколі не евангелізую. Памятаю пра тое, што Езус на працягу 30 гадоў маўчаў . Паглядзіце,які  наш Касцёл гаваркі. А насамрэч толькі нашыя міласэрнасць і ўбоства могуць засведчыць пра Хрыста. Святы Павел казаў :”Я моцны толькі тады,калі я слабы”. Ніколі не забывайце пра гэта.

 

3

Быць насамрэч з убогімі

Якім чынам служыць для ўбогіх?  Быць разам з імі, слухаць і чуць іх. Так здараецца,што мы часам спрабуем рабіць розныя рэчы за іх. Ім жа гэта не дапамагае ,а наадварот – шкодзіць. Ім важна самім пачаць штосьці рабіць. Я перажыў гэта. Праз трынаццаць гадоў пасля семінарыі  я сустрэў хлопца, які жыў  у страшэнных умовах. Я запрасіў яго да сябе на плябанію. Ён жа прывёў і сваіх сяброў. Яму захацелася прывесці сваіх знаёмых, бо яны дзялілі з ім ягоную бядоту. Яны яго разумелі, а ён разумеў іх. Я перакананы ў тым, што той, хто хоча займацца ўбогімі,павінен таксама і жыць, як яны. Прысутнасць і слуханне. У маім жыцці выхавацеля і святара за 38  гадоў я не зрабіў нічога большага за слуханне.

 

Паслугоўвацца іх кодам

Я жыў сярод бандаў у Парыжы, на вуліцы. Біўся разам з імі. Я быў вымушаны рабіць гэта. Калісьці мяне публічна абразіла адна банда. Я павінен быў адрэагаваць  і вальнуў у чыюсьці сківіцу сваёй евангелізуючай правай. Вось так яно і ёсць: спачатку б’ю,а потым благаслаўляю. Не, гэта не тактыка, проста спроба паслугоўвацца іхнім жа кодам. Першая бойка на вуліцы, у якой я ўдзельнічаў, была нялёгкай. Я выйшаў з яе ўвесь у крыві, але ж біўся да канца. Памятаю, як пазней іхні завадатар банды падышоў і сказаў мне, што цяпер я – адзін з іх. Без гэтай бойкі ў мяне нічога б не атрымалася. Словы з Евангелля: “Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ́, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю.”(Лк 6, 29.) не страцілі свайго сэнсу. Калі я біўся, я біўся з любоўю. Гэта не з’яўляецца добрым выхаваўчым метадам, але часам гэта дзейнічае. Калі мы насамрэч прагнем дапамагаць убогім, патрэбна адкласці ўсё і быць, як яны. Калі не будзе гэтага, то ўсё будзе вельмі павярхоўна і бессэнсоўна.

 

4

Кампентэнцыя

Трэба мець добрую волю. Валанцёры – гэта вельмі важна.  Але існуе патрэба (гэта я магу сказаць, абапіраючыся на свой досвед) у кампентэнцыі. Жыццё сярод прастытутак ці наркаманаў – гэта штосьці іншае, чым жыццё сярод інвалідаў. Трэба глыбока пазнаць людзей, сярод якіх ты жывеш. Ведаю святароў, якія займаюцца і калекамі, і людзьмі з трушчобаў, і моладдзю. Сумняваюся, што такі падыход прыносіць багаты плён. Я вельмі люблю займацца з інвалідамі, але ў мяне не атрымліваецца працаваць з імі. У той жа час, у працы з маладымі злачынцамі я не маю праблемаў. Хвала Пану за такі для мяне дар, бо я ў сваім веку магу іх яшчэ вытрымаць. 

 

Добрае здароўе, дыстанцыя і неабходнасць супольнасці

Для таго, каб жыць з людзьмі з трушчобаў, патрэбна мець вельмі добрае здароўе, быць добра развітым фізічна і мець псіхічную раўнавагу. Яны насамрэч могуць вывесці з сябе: і хлопцы, і дзяўчаты. Найчасцей яны жывуць амаральна, таму жывучы сярод іх, можна перажываць страшэнныя спакусы. Таму пастаянна трэба захоўваць дыстанцыю і быць у эмацыянальнай раўнавазе. Калі б я кожныя 10 дзён не праводзіў 2 дні ў кляштары, то я, магчыма, даўно ўжо не быў бы святаром. Не атрымалася б гэта перажыць, толькі дыстанцыя мяне ратуе. Менавіта таму ёсць вялікая неабходнасць у супольнасці.

 

Не казаць ім пра Бога

Я не кажу людзям з нізоў пра Бога. Казанне ім пра Яго можа быць адным з відаў гвалту. Такі чалавек можа тады сказаць : «Ён размаўляе са мною толькі дзеля таго, каб навярнуць мяне». Я лічу, што да іх можна ісці толькі з голымі рукамі. Калі ж ты носіш Езуса ў самім сабе, яны гэта адчуюць. Афішаваць гэта не трэба, бо калі яны ніколі ў жыцці не адчувалі любові, ім будзе вельмі цяжка прыняць любоў Бога. Яны павінны пачуць нашу поўную незацікаўленасць. Калісьці на сваім святарскім шляху я сустрэў 16-цігадовага хлопца, якому я сказаў, што Бог, які яго любіць, стварыў сусвет, на што ён мне адказаў : “Гэта азначае,што Бог любові стварыў і маіх бацькоў, якія трымалі мяне ў шафе на працягу трох гадоў? Я быў змушаны замест прыбіральні хадзіць пад сябе, часам я атрымліваў кавалачак размяклага рысу. Калі я выйшаў, то на працягу ўсяго жыцця ў мяне было заблакаванае калена. Можаш падавіцца сваім Богам любові!” Пасля гэтага я перастаў ім казаць пра Бога любові,бо не хацеў, каб болей абражалі Любоў усяго майго жыцця. Мне паказалі на тое,каб, евангелізуючы іх, я маўчаў пра Бога.

 

6

Выйсці да ўбогіх

На працягу 10-15 гадоў я займаўся пошукамі маладых. Я шукаў іх на вуліцы. Калі а другой гадзіне ўначы я знаходжу трынаццацігадовых юнакоў, я ведаю,што ў іх ніхто не спіць дома. Думаю,што ў Варшаве, Кракаве і іншых гарадах тое ж самае. Альбо мы будзем сядзець за зачыненымі дзвярыма ў сваіх канторах, альбо мы пойдзем туды,у тыя месцы, дзе яны жывуць. Гэта – велізарная розніца. Зусім іншы падыход. Хочацца яшчэ раз нагадаць: не пачынайце з праектаў пра ўбогіх –так робяць багатыя і гэта не прыносіць багатага плёну. Проста ідзіце да іх, жывіце і ўзрастайце разам з імі.

 

Аўчарня

Так,на працягу 15 гадоў я шукаў маладых разам з іншымі святарамі на вуліцах. Аднойчы адзін з іх сказаў мне пра тое, што калі я забіраю іх на некалькі дзён да сябе, ім потым прыходзіцца зноў вяртацца да наркотыкаў і да знямогі…. Мы знайшлі нейкія руіны каля Парыжа, захацелі адбудаваць іх ўласнымі рукамі.  За 10 гадоў 250 маладых людзей адбудавалі гэты дом наноў. Як яны там жывуць? Спачатку у нас было 3 курыцы і трус. Тады я і заўважыў, што моладзь, якая ненавідзіць людзей, сваіх бацькоў-катаў, тых, што іх выкарыстоўвалі, з захапленнем цікавіцца жывёламі. На працягу 30 гадоў я купіў 120 жывёл. Цяпер у нас ёсць буйвалы, вярблюды, куры, каровы, коні, антылопы і розныя іншыя цуды.

 

5

Вяртаю тое, што я атрымаў

Ад немаўляці да старца,якому сто год, увесь час, які мы праводзім на зямлі, – гэта час любові.Калі мы перастанем любіць, мы памрэм. Вы ведаеце, што такое любоў. Я трэці з пятнаццаці дзяцей ў сям’і, я меў шмат любові ад маіх бацькі і маці. Я насамрэч ведаю,што азначае любоў. Ад сваіх 38 гадоў жыцця я прысвяціў сябе службе любові, каб аддаць яе тым, хто не атрымаў гэтай любові. Насамрэч я толькі вяртаю тое, што сам атрымаў. Жадаю вам, каб вы таксама сталі жаўнерамі любові. У імя той любові, якую вы атрымалі ад людзей, у імя любові Бога, які з’яўляецца любоўю.

Найлепшы від евангелізацыі – гэта не казанне пра Бога, але жыццё Богам і быццё Яго знакам.

Няхай падмуркам нашага паклікання, незалежна ад таго, дзе мы працуем, будзе добраахвотны бескарыслівы дар любові.

(23-25 красавіка 2004 г па запрашэнні Карытас у Варшаве кс. Гай правёў сустрэчу з журналістамі. Напісана пры дапамозе артыкулаў Анджэя Чарнецкага. Апрацавала Яна Пташынская).

7