Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013)
Прарокі – хто яны такія? З аднаго боку, яны ёсць і без іх у жыцці становіцца цёмна. А з іншага боку, іх прысутнасць прыносіць так шмат пытанняў і невядомага, што часам хочацца ні ў чым не разбірацца, а проста схавацца. Як нам успрымаць гэтае, такое важнае пакліканне?



Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013) [right]У дні Ёсіі:
Cкіраваў да мяне Пан слова, кажучы: Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе, і раней, чым ты выйшаў з улоння, Я асвяціў цябе, устанавіў цябе прарокам для народаў.
Ты падпяражаш свае бёдры, устанеш і скажаш ім усё, што Я табе загадаю. Не бойся іх, інакш Я напоўню цябе страхам перад імі.
Вось Я зрабіў цябе сёння ўмацаваным горадам, жалезным слупом і меднымі мурамі супраць усёй зямлі, супраць каралёў юдэйскіх, супраць правадыроў іхніх, супраць святароў і народу гэтай зямлі.
Яны будуць ваяваць з табою, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, — кажа Пан, — каб ратаваць цябе.
Ер 1, 4–5. 17–19

Браты:
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.
Любоў ніколі не мінае, так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца.
Бо мы часткова пазнаем і часткова прарочым, а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне. Калі я быў дзіцем, то па-дзіцячаму гаварыў, па-дзіцячаму думаў, па-дзіцячаму разважаў; а калі стаў мужчынаю, то пакінуў дзіцячае.
Бо цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады — тварам у твар. Цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны. А цяпер трываюць вера, надзея і любоў — гэтыя тры, але найбольшая з іх любоў.
1 Кар 13, 4–13


У той час:
Езус пачаў гаварыць у сінагозе: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: Ці не сын Юзафа гэта?
І Ён сказаў ім: Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме. І сказаў: Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да жанчыны, удавы, у Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца.
Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго.
Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў.
Лк 4, 21–30

Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013) Прарокам нельга стаць па жаданні

Думаю, што многія вернікі маюць утоеныя прагненні, каб чуць голас Божы асаблівым чынам, каб быць некім асабліва абраным, спаўняць «спецыяльныя» заданні ад Бога, быць нібы ў «лепшым клубе», нешта больш бачыць, адчуваць і… Думаю, што такія таемныя прагненні маюць многія католікі. Некалі я здзіўляўся, чаму нам на пачатку манаскага жыцця забаранялі чытаць святога Яна ад Крыжа або святую Тэрэзу Авільскую. Многія з нас хацелі перажываць падобныя рэчы, мець падобны вопыт. Таксама ў малітоўных групах я сустракаў людзей, якія сапраўды атрымлівалі ад Бога асаблівыя заданні, гаварылі ад Яго Імя, былі Яго пасланцамі і прарокамі. Але, разам з тым, я бачыў агромністую колькасць тых, хто марыў апынуцца ў радах Божых «спецназаўцаў» і з нейкай дзіўнай зайздрасцю глядзелі на гісторыі сучасных прарокаў. Магчыма, я і сам быў у радах тых, хто марыў быць прарокам, ці хаця б пастаяць каля прарока. Многія з нас, такім чынам, хочуць быць або містыкамі, або прарокамі.

Аднак, назіраючы гадамі за Божай логікай, я заўважыў, што чамусьці дзеіцца ўсё наадварот. Тыя, хто хоча запісацца ў рады Божых «спецназаўцаў» чамусьці не трапляюць у гэтыя рады, а вось тыя, хто пра гэта не думае і нават не хоча – тых Бог менавіта і выбірае. Гэтую логіку я бачу ў сучасным жыцці, але яна пачалася яшчэ на старонак Старога Запавету:

И сказал Моисей Господу: «О Господи! Человек я не речистый, [и таким был] и вчера, и третьего дня, и когда Ты начал говорить с рабом Твоим. Я тяжело говорю и косноязычен». Господь сказал Моисею: «Кто дал уста человеку? Кто делает немым, или глухим, или зрячим, или слепым? Не Я ли, Господь Бог? Итак, пойди, и Я буду при устах твоих и научу тебя, что тебе говорить». Моисей сказал: «Господи! Пошли другого, кого можешь послать» (Исход 4,10-13)

И поколебались верхи врат от гласа восклицающих, и дом наполнился курениями. И сказал я: горе мне! погиб я! ибо я человек с нечистыми устами, и живу среди народа также с нечистыми устами, - и глаза мои видели Царя, Господа Саваофа (Исайя 6,4-5)

Такое было видение подобия славы Господней. Увидев это, я пал на лицо свое и услышал глас Говорящего, и Он сказал мне: «Сын человеческий! Стань на ноги твои, и Я буду говорить с тобою» (Иезекииль 2,1)

Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013)
Перш за ўсё, пакліканне прарока – гэта вольны выбар Бога, а не наша жаданне гаварыць ад Імя Бога і чыніць цуды. Больш за тое, нават праведнае жыццё не дае нам ніякіх шанцаў быць прарокам. Гэта проста выбар Бога. Пра гэта найбольш трапна нам кажа першае чытанне:

Cкіраваў да мяне Пан слова, кажучы: Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе, і раней, чым ты выйшаў з улоння, Я асвяціў цябе, устанавіў цябе прарокам для народаў.

Бог прызначыў Ерамію да прарочай місіі, калі той яшчэ знаходзіўся ва ўлонні маці. Ерамія ніяк не мог заслужыць на такое прызванне ні сваёй праведнасцю, ні сваёй верай!

Як зразумець Божую логіку? Чаму прарокамі не становяцца адукаваныя, праведныя, прававерныя хрысціяне? Чаму Бог выбірае Маісея, які заікаецца і не ўмее прамаўляць? Чаму тыя прарокі, каго я сустракаў па жыцці, гэта, найчасцей, людзі або хворыя фізічна, або тыя, каму ну ніяк гэта жыццё не ўладкоўваецца, або нават тыя, каго цяжка назваць «нармальным». І тая самая логіка ў Бібліі. Цяжка казаць, што прароку Осіі ўладкавалася жыццё, калі сам Бог сказаў яму ўзяць у жонкі прастытутку. Гэта адэкватны, нармальны чалавек? А Маісей, які біў кіем у скалу і казаў, што зараз адтуць пацячэ вада – ён нармальны? Пра Яна Хрысціцеля, які еў саранчу і мёд, увогуле прамаўчым… Як усё гэта разумець? Як разумець Божую логіку?

Каб ніхто не ганарыўся Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013)

Першы адказ дае апостал Павел:

Бог избрал немудрое мира, чтобы посрамить мудрых, и немощное мира избрал Бог, чтобы посрамить сильное; и незнатное мира и уничиженное и ничего не значащее избрал Бог, чтобы упразднить значащее,- для того, чтобы никакая плоть не хвалилась пред Богом (1 Кор 1,27-29)

Бог выбірае такіх дзіўных людзей, каб асаромець іншых. Свет павінен прызнаць кіраванне Бога, а не чалавечыя здольнасці, логіку, прыгажосць і г.д. Гледзячы на такіх дзіўных прарокаў, людзі павінны скарыцца і прызнаць сваю залежнасць ад Бога, павінны перастаць асуджаць адзін аднаго і параўноўвацца. З іншага боку, прарок павінен спаўняць Божыя заданні. Ён не можа звяртаць увагу на сябе і на свае высокія чалавечыя якасці. Ён не можа ганарыцца, узвышацца, не можа сабой закрыць Бога. Паколькі адрачыся ад самога сябе немагчыма для нас, Бог выбірае тых, хто баіцца, заікаецца, не прываблівае сваім выглядам, не верыць у свае сілы, усведамляе свой грэх. Бог выбірае тых, хто ўсведамляе сваю немач, грахі, абмежаванні, ім няма чым па-чалавечы ганарыцца. Як жа трапна акрэсліў Хрыстос прарочае служэнне Яна! На што вы прыйшлі глядзець? На трысціну ў пустыні? Тут няма на што глядзець. Гэта не Цыцэрон і не топ-мадэль!

Жыццё прарока – не мёд

Другі адказ знаходзіцца ў заданнях, якія атрымлівае прарок, і ў кашмары, які ён перажывае ў сувязі з іх выкананнем.

Вось Я зрабіў цябе сёння ўмацаваным горадам, жалезным слупом і меднымі мурамі супраць усёй зямлі, супраць каралёў юдэйскіх, супраць правадыроў іхніх, супраць святароў і народу гэтай зямлі. Яны будуць ваяваць з табою, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, — кажа Пан, — каб ратаваць цябе.

Бог адразу прадказвае прароку, што ён будзе часта гаварыць тое, што не будзе падабацца людзям. Увесь час, як на вайне. Ніхто з прарокаў ніколі не меў спакойнага жыцця. Мы часта наіўна думаем, што гэта так лёгка – пайсці і з гонарам пераказаць словы ад Бога. Калі б так было, то ўсе прарокі сталіся б ганарыстымі. Але гэта не так. Прарок, як правіла, будзе хавацца ад свайго задання, бо яму страшна. Бо часта ён будзе вымушаны выконваць тое, што чыста па-чалавечы рабіць зусім не хочацца. Асабліва гэта бачым у гісторыі прарока Іллі, які ўцякае ад Бога і хоча памерці, а таксама ў гісторыі прарока Ёны. Калі мы яшчэ па-чалавечы хочам быць прарокамі, то гэта азначае, што мы яшчэ не зразумелі, якія заданні выконваюць прарокі. Калі я пачаў сустракаць сучасных прарокаў і калі самому раз ці пару разоў прышлося перадаць Слова ад Госпада, то прарокам быць ужо зусім не хацелася.

Радуйтесь и веселитесь, ибо велика ваша награда на небесах: так гнали [и] пророков, бывших прежде вас (Матфея 5,12)

Помните слово, которое Я сказал вам: „Раб не больше господина своего“. Если Меня гнали, будут гнать и вас; если Мое слово соблюдали, будут соблюдать и ваше (Иоанна 15,20)

Адзін з крытэрыяў распазнання прарокаў – гэта ганенні і пераслед. Сёння мы чуем у Евангеллі, што нават самога Хрыста хочуць скінуць са скалы за Яго прарочую прамову, якая для некага была непрыемнай. Аднак многія сектанты, хаця б такія як Сведкі Еговы, таксама лічаць, што іх гоняць за прарочае слова. І часта людзі сапраўды іх гоняць, бо ў большасці выпадках нават немагчыма размаўляць з такім чалавекам. Іх гоняць, а яны лічаць, што гоняць за Божае Слова… Значыць, ганенні – гэта не адназначны крытэрый прарочай місіі. Мне ўжо даводзілася сустракаць людзей, каторыя нібыта адпавядалі ўсім узгаданым крытэрыям прарочай місіі, а разам з тым простая логіка і сэрца падказвалі, што нешта тут не так. Нібыта чалавек і не выбраў сваю місію, нібыта і не лёгкае яго жыццё, нібыта і ўсведамляе свае грахі, ды няма асабліва чым і ганарыцца, нібыта і гоняць яго… а разам з тым нешта не так…

Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013)
Прароцтвы, якія спыняцца

Любоў ніколі не мінае, так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца. Бо мы часткова пазнаем і часткова прарочым, а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, знікне

Апостал Павел прадказвае нам, што прароцтвы спыняцца. Мы не ведаем, калі гэта адбудзецца і не ведаем, ці спыняцца адразу, ці толькі ў нейкай частцы, ці спыняцца толькі ў жыцці нейкага аднаго прарока, ці спыняцца назаўсёды, ці толькі на нейкі час. Не ведаем. І не хацеў бы разбірацца ў гэтых пытаннях, таму што на іх няма адказу. Апостал Павел кажа, што спыняцца прароцтвы, але ў іншым месцы ён піша пра прарокаў, якія ёсць, пра іх паслугу, пра іх пакліканне. Важна зразумець логіку апостала:

Бог, многократно и многообразно говоривший издревле отцам в пророках, в последние дни эти говорил нам в Сыне (Евреям 1,1-2)

Ідзе размова пра тое, што прарокі паказвалі планы і жаданні Бога, якія звычайны чалавек не мог пазнаць. Бог быў недасягальны. Пра Яго пісалі кнігі, людзі распавядалі пра Яго, маліліся Яму, але мала хто меў з Ім жывыя адносіны. Таму павінны былі быць прарокі, якія паказвалі жаданні Божага сэрца. Усё гэта змянілася ў часе прыходу Хрыста. Роля і значэнне прарокаў пачала крыху знікаць, бо кожны мог глядзець на Бога і слухаць Яго. Бог гаварыў праз прарокаў, але найбольш прамовіў праз Сына! Часткова пазнаем і часткова прарочым, але настане дасканалае.

Вядома, я не кажу, што сёння няма прарокаў і што яны не патрэбныя. Я сам часта люблю паўтараць, што народ без прарокаў – гэта мёртвы і сляпы народ без будучыні. Аднак з часам я ўбачыў (веру, што гэта Бог паказаў) агромністую небяспеку. На самой справе не так лёгка распазнаць сапраўднага прарока. Тое, што нехта клянецца, што ён прарок – гэта яшчэ нічога не значыць. Тое, што нехта клянецца, што гаворыць ад Бога – гэта таксама нічога яшчэ не значыць. Ёсць ілжэпрарокі. У Старым Запавеце іх павінны былі каменаваць. Новы Завет таксама прадказвае прыход ілжэпрарокаў:

И многие лжепророки восстанут и прельстят многих… Ибо восстанут лжехристы и лжепророки и дадут великие знамения и чудеса, чтобы прельстить, если возможно, и избранных. Вот, Я наперед сказал вам. Итак, если скажут вам: „Вот [Он] в пустыне“, – не выходите; „Вот [Он] в потаенных комнатах“, – не верьте (Матфея 24,11.24-26)

Были и лжепророки в народе, как и у вас будут лжеучители, которые введут пагубные ереси и, отвергая искупившего их Господа, навлекут сами на себя скорую погибель. И многие последуют их разврату, и через них путь истины будет в поношении. И из любостяжания будут уловлять вас льстивыми словами; суд им давно готов, и погибель их не дремлет (2 Петра 2,1-3)

Калі пачынаеш пра ўсё гэта думаць, а асабліва, калі ў жыцці сустракаешся з такімі сітуацыямі, калі не ведаеш, ці ты гаворыш з прарокам, ці з ілжэпрарокам, ці з тым, хто проста сам заблытаўся, то адзіным востравам ратунку з’яўляецца ўсведамленне таго, што Хрыстос большы за ўсё гэта. Большы за твае сумнівы і пытанні. У Ім Бог Айцец найбольш прамовіў і найбольш прамаўляе. Таму думаю, што чалавек, які ўмацоўваецца ў жывых адносінах з Хрыстом, які пазнае Яго Слова, разумее Яго згодна з вучэннем Касцёла, а не з’яўляецца «вольнанаёмным стралком», такі чалавек усё менш і менш патрабуе прарокаў, сноў, з’яваў, цудаў і г.д. І гэта самы правераны шлях, на якім немагчыма памыліцца.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

1) Як я стаўлюся да прарокаў? Нават калі яны і ёсць на маім шляху, то ці не сталі яны больш важнымі для мяне, чым Евангелле і Хрыстос?
2) Як я стаўлюся да прыватных аб’яўленняў? Ці не шукаю сенсацыі і чарговых цудаў?
3) Ці хачу я быць прарокам? Чаго больш у гэтым жаданні: прагнення служыць Богу ці амбіцый, якія патрабуюць Божага аздараўлення?


Прарокі. Хто яны для нас? (казанне, 03.02.2013)