Калі ты з кімсці шмат праводзіш часу, размаўляеш, пытаешся і дзелішся сваімі перажываннямі, калі для цябе гэты нехта не абыякавы, падобна як і ты для яго, калі ты хочаш з ім сустракацца і перажываеш за яго, то голас такога чалавека (Бога) пачуеш сярод галасоў сотні людзей... ПАЧУЦЬ ГОЛАС ПАСТЫРА (казанне)

Когда же собрание было распущено, то многие Иудеи и чтители Бога, обращенные из язычников, последовали за Павлом и Варнавою, которые, беседуя с ними, убеждали их пребывать в благодати Божией. В следующую субботу почти весь город собрался слушать слово Божие. Но Иудеи, увидев народ, исполнились зависти и, противореча и злословя, сопротивлялись тому, что говорил Павел. Тогда Павел и Варнава с дерзновением сказали: вам первым надлежало быть проповедану слову Божию, но как вы отвергаете его и сами себя делаете недостойными вечной жизни, то вот, мы обращаемся к язычникам. Ибо так заповедал нам Господь: Я положил Тебя во свет язычникам, чтобы Ты был во спасение до края земли. Язычники, слыша это, радовались и прославляли слово Господне, и уверовали все, которые были предуставлены к вечной жизни. И слово Господне распространялось по всей стране. Но Иудеи, подстрекнув набожных и почетных женщин и первых в городе людей, воздвигли гонение на Павла и Варнаву и изгнали их из своих пределов. Они же, отрясши на них прах от ног своих, пошли в Иконию. А ученики исполнялись радости и Духа Святого (Деяние 13, 43-52).

После сего взглянул я, и вот, великое множество людей, которого никто не мог перечесть, из всех племен и колен, и народов и языков, стояло пред престолом и пред Агнцем в белых одеждах и с пальмовыми ветвями в руках своих (Откровение 7, 9).

Овцы Мои слушаются голоса Моего, и Я знаю их; и они идут за Мною. И Я даю им жизнь вечную, и не погибнут вовек; и никто не похитит их из руки Моей. Отец Мой, Который дал Мне их, больше всех; и никто не может похитить их из руки Отца Моего. Я и Отец - одно (Ин 10, 27-30).

Павел і Варнава пачынаюць прапаведваць, і людзей кранае гэтае Слова. На наступны дзень амаль увесь горад збіраецца, каб пачуць Божае Слова. Сярод сабраных ёсць язычнікі і габрэі. І тут у некаторых габрэяў нараджаецца грэх зайздрасці: Но Иудеи, увидев народ, исполнились зависти и, противореча и злословя, сопротивлялись тому, что говорил Павел. Зайздрасць – вельмі каварны і небяспечны грэх. Па прычыне зайздрасці нараджаецца вельмі шмат іншых грахоў. Памятаем, што другі грэх у Бібліі нараджаецца ад зайздрасці: грэх братазабойства, калі Каін забівае Авеля.
І вось з прычыны той жа зайздрасці габрэі пачынаюць супраціўляцца. Што кажа апостал Павел? Ён кажа, што яны, габрэі, найперш былі прызначыныя прыняць добрую вестку, а паколькі супраціўляліся, то Павел нават пыл атрасае з ног сваіх, каб не мець з іх упорствам ніякага дачынення. І Павел тады робіць выснову: “Мы ідзем да язычнікаў”.
Апостал Ян у кнізе Апакаліпсу піша, што ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто ня мог палічыць з усіх плямёнаў, родаў і моваў. Вось што бачыць Ян: перад Богам у Раі стаіць агромная колькасць людзей, розных культураў, плямёнаў, моваў, народаў.
Пра што нам кажуць сённяшнія чытанні? Для Бога не важна да якой культуры мы належым, да якой нацыянальнасці, якая была наша гісторыя і нашыя карані. Для Яго важна, ці слухаем мы Яго Голас. “Овцы Мои слушаются голоса Моего, и Я знаю их; и они идут за Мною” – кажа Езус у сённяшнім Евангеллі. Язычнікі з першага чытання і натоўп збаўленых з Апакаліпсу маюць супольную рысу – яны слухаюць Голас Бога, яны стаяць перад Ім як перад сваім Творцам і Аўтарытэтам. Часта можна заўважыць сярод людзей існаванне такога хворага (інакш і не назавеш) менталітэту, які кажа, што калі ты каталік –значыцца паляк, калі праваслаўны – рускі. Вера, у прынцыпе, не мае ніякага дачынення да тваёй нацыянальнасці. Калі на тое пайшло, то мы тысячу год таму былі язычнікамі. І некаторыя сёння, найчасцей студэнты гістарычных факультэтаў, якраз свядома жывуць гэтым менталітэтам. Яны кажуць: “Якія нашыя карані? Нашыя продкі былі язычнікамі. Так давайце вяртацца да каранеў. Вось там наша Беларусь, там наш народ – у паганстве.” Сапраўды веруючы чалавек так ніколі не скажа. Вера – гэта адносіны з Богам. Калі нехта разважае: калі я стану каталіком, то ці не здраджу сваёй гісторыі, то гэта можа сведчыць аб тым, што чалавек задумваецца ці маю ўсходнюю (праваслаўную) культуру не памяняць на заходнюю (каталіцкую).
Гэты хворы менталітэт жыве як язва на нашым целе ў грамадстве. Мы не пытаемся адзін у аднаго: “Ці ты ведаеш Бога?”, не шукаем Яго, а глядзім на канфесіі, як на нейкія рэлігійныя ці нацыянальныя партыі. Больш таго, часам сярод каталікоў бачу спакусу, калі нехта пагарджае былымі праваслаўнымі, якія ў дарослым узросце прынялі каталіцтва. Маўляў, што з іх возьмеш? Яны былі праваслаўнымі, а вось мы спакон вякоў палякі!.. Паверце, гэта страшна, калі чалавека не цікавяць твае адносіны з Богам, а толькі твае карані! Аказваецца, можна вынесці табе прысуд і ўпіхнуць у нейкую другую катэгорыю толькі па прычыне тваёй гісторыі, не ведаючы нічога пра тваё асабістае жыццё!
Некалі мяне вельмі ўразілі погляды Карла Карэтта, чалавека, які некалі быў вельмі актыўным рэлігійным дзеячам у Італіі, а пасля стаў манахам і шмат год пражыў у самотнасці на пустыні ў Афрыцы. Ён лічыў, што культура людзей не яднае, а дзеліць, бо мы глядзім на іншую культуру і пачынаем параўноўвацца. Вось напрыклад, паглядзім на русскіх, і кажам, што мы іншыя; на палякаў – таксама іншыя. Мы параўноўваемся. І, хочучы ці не, мы часта пачынаем думаць хто лепшы, а хто горшы, якая культура лепшая, а якая горшая. Карла Карэтта пісаў, што культура нас дзеліць, а яднае малітва.
Вось што важна! Хрыстос кажа: “Авечкі слухаюць голасу свайго пастыра.” Вось для нас крытэрый. Мы, авечкі, ці слухаем голасу свайго пастыра?
Паразважаем на тэму голаса. Што такое ўвогуле голас? Уявіце, што вы знаходзіцеся ў пакоі, і ўваходзіць нейкі чалавек. Вы чуеце толькі ягоны голас. Калі мы ведаем гэтага чалавека, то ў нас унутры нараджаецца ўжо нейкае стаўленне да гэтага чалавека – непрыязнь, страх, радасць… Часам, нам прыемна проста пачуць голас нейкага чалавека. Што такое голас? Ён жа сам па сабе ніякай лагічнай інфармацыі нібыта не нясе. Чалавек, якога мы пачулі, яшчэ нічога толкам не сказаў, не накінуўся на мяне, ні пахваліў. Я проста пачуў ягоны голас, і ў мяне ўжо з’явіліся нейкія перажыванні, пачуцці, можа прыйшлі нейкія ўспаміны. Значыць, нейкую інфармацыю ён усё ж нясе, але гэтая інфармацыя прызначана не для нашага розуму. Мы ж не будуем аніякіх лагічных ланцугоў. Не. Проста адчуваем.
Па голасу мы распазнаём нечую прысутнасць. І тут можна заўважыць такую цікавую рэч. Чаму Есус кажа, што авечкі слухаюцца голасу свайго пастыра? Ні вучэнняў, ні нейкіх дактрынаў, а голасу? Ці ёсць у гэтым нейкі сэнс, ці гэта проста звычайнае параўнанне, “голас Бога”?
Паглядзім па Бібліі. “Отрок Самуил служил Господу при Илии; слово Господне было редко в те дни, видения были не часты. И было в то время, когда Илий лежал на своем месте, — глаза же его начали смежаться, и он не мог видеть, — и светильник Божий еще не погас, и Самуил лежал в храме Господнем, где ковчег Божий; воззвал Господь к Самуилу: [Самуил, Самуил!] И отвечал он: вот я! И побежал к Илию и сказал: вот я! ты звал меня. Но тот сказал: я не звал тебя; пойди назад, ложись. И он пошел и лег. Но Господь в другой раз воззвал к Самуилу: [Самуил, Самуил!] Он встал, и пришел к Илию вторично, и сказал: вот я! ты звал меня. Но тот сказал: я не звал тебя, сын мой; пойди назад, ложись. Самуил еще не знал тогда голоса Господа, и еще не открывалось ему слово Господне. И воззвал Господь к Самуилу еще в третий раз. Он встал и пришел к Илию и сказал: вот я! ты звал меня. Тогда понял Илий, что Господь зовет отрока. И сказал Илий Самуилу: пойди назад и ложись, и когда [Зовущий] позовет тебя, ты скажи: говори, Господи, ибо слышит раб Твой. И пошел Самуил и лег на месте своем. И пришел Господь, и стал, и воззвал, как в тот и другой раз: Самуил, Самуил! И сказал Самуил: говори, [Господи,] ибо слышит раб Твой. И сказал Господь Самуилу…” (1 Царств 3,1-11). І пасля Бог пачынае размаўляць з гэтым чалавекам…
Вось што цікава. Самуіл чуе голас Божы, які не нясе ніякай інфармацыі. Самуіл не мае вопыту, ён не разумее, што гэта Бог. Аднак Голас настолькі яўны, што маладу Самуіл бяжыць да свайго настаўніка, думаючы, што гэта той яго паклікаў. Хто з нас, прачынаючыся пасля сну распытваецца блізкіх ці тыя мне нешта не казалі? Мы ж разумеем, што гэта сон! А вось Самуіл не зразумеў! Яму здалося, што голас быў яўны.
Альбо, напрыклад, іншы момант. Хрыстос у размове з Нікадэмам кажа пра Духа Святого: “Дух дышит, где хочет, и голос его слышишь, а не знаешь, откуда приходит и куда уходит” (Иоанна 3,8). Што значыць чуць голас і не ведаць адкуль ён ідзе? Гэта значыць ведаць, што гэта Бог, а апрача таго нічога больш не ведаць. Ані чаму, ані як, ані навошта… Застаецца вельмі шмат пытанняў, розум твой яшчэ не насычаны, але ты ведаеш, што гэта Бог.
Яшчэ адзін фрагмент: “Встав же Мария во дни сии, с поспешностью пошла в нагорную страну, в город Иудин, и вошла в дом Захарии, и приветствовала Елисавету. Когда Елисавета услышала приветствие Марии, взыграл младенец во чреве ее; и Елисавета исполнилась Святаго Духа, и воскликнула громким голосом, и сказала: благословенна Ты между женами, и благословен плод чрева Твоего! И откуда это мне, что пришла Матерь Господа моего ко мне? Ибо когда голос приветствия Твоего дошел до слуха моего, взыграл младенец радостно во чреве моем» (Луки 1, 39-47). Што тут адбываецца? Марыя проста прыйшла і прывітала Альжбету. Як толькі гукі голасу Марыі дайшлі да вушэй Альжбеты (а яна прыйшла пасля Дабравешчання, напоўненная Духам Святым), як толькі яе голас прагучаў (гэта толькі голас, ніякай логікі, ніякіх дактрынаў, ні догмаў веры, проста голас чалавека, напоўненнага Духам Божым), Альжбета адчула прысутнасць Бога. Яна была цяжарная, і яе дзіцятка паварушылася ў лоне. Яна зразумела, усе зразумела. Біблія кажа, што Альжбета исполнилась Святаго Духа. Разумееце? Яна толькі чуе голас (ніякай малітвы, нічога, проста звычайнае слова) і напаўняецца Духам Святым.
Гэтыя тэксты даюць зразумець, што ў самім голасе Божым ёсць канкрэтная сіла. Нейкім чынам гэта сіла можа быць падобнай да інтуіцыі. Але інтуіцыя паходзіць нібыта ад нас, гэта мы з’яўляемся крыніцай інтуіцыі, а тут размова ідзе пра нешта іншае. Тут ідзе размова не проста пра чалавечую інтуіцыю, а пра тое, што чалавек ведае (хаця можа і не адразу): гэта Бог. “Истинно, истинно говорю вам: кто не дверью входит во двор овчий, но перелазит инуде, тот вор и разбойник; а входящий дверью есть пастырь овцам. Ему придверник отворяет, и овцы слушаются голоса его, и он зовет своих овец по имени и выводит их. И когда выведет своих овец, идет перед ними; а овцы за ним идут, потому что знают голос его. За чужим же не идут, но бегут от него, потому что не знают чужого голоса” (Иоанна 10,1-5). Хрыстос ясна кажа, што авечкі ведаюць голас, ведаюць як гучыць гэты голас. Думаю, што не ідзе размова пра фізічнае адчуванне голасу, што вушамі неяк пачуем. Дух ува мне, які прыналежыць Духу Божаму, які залежны ад Духа Божага, ён адчувае прысутнасць Бога. Падобна адчувае прысутнасць ворага. Хрыстос кажа: За чужим же не идут, но бегут от него, потому что не знают чужого голоса.
Аднаго разу я глядзеў фільм. Нібыта нічога асаблівага. Крымінал і разня як у шматлікіх баевіках, да чаго я асабіста даўно прывык. І тут раптам адчуваю, што мяне ўнутрана пачынае скручваць. Я гляджу фільм далей і праз дваццаць хвілін разумею, што нешта тут не так. Перастаю глядзець і праз інтэрнэт даведваюся, што гэты фільм быў забаронены ў шматлікіх дзяржавах, а асабліва супраць яго выступаў у свой час Каталіцкі Касцёл. Калі я пачынаў глядзець гэты фільм, то нічога гэтага не ведаў, ні пра забарону, ні пра прычыны забароны, але дух адчуваў голас ворага. Фільм прычыняе вялікае спусташэнне душы.
Мне цяжка разважаць пра Голас Бога, бо не хапае досведу, хаця бачу, што тэма існуе. Узгаданыя фрагменты Бібліі паказваюць мне некалькі крытэрыяў, што, магчыма, дапамогуць нам чуць Яго голас. Па-першае: жаданне служыць Богу і гатоўнасць споўніць тое, што Ён кажа. Вернемся да Самуіла. Кім быў гэты хлопец? Напісана, што отрок Самуил служил Господу. Значыцца, у гэтым чалавеку было жаданне служыць Богу. Бог яму быў патрэбны не для таго, каб нешта даваць. Ён проста меў жаданне служыць Богу. Самуіл не меў яшчэ досведу, але паколькі быў закладзены падмурак (жаданне служыць Богу), Бог пачынае гаварыць з ім. І, заўважце, што сказаў настаўнік Ілія? Ён кажа, што калі ў наступны раз пачуеш гэты голас, які цябе кліча, ты скажы: “Раб твой слухае”. Значыць, ёсць розніца паміж жаданнем проста служыць Богу і быць гатовым слухаць тое, што Бог скажа. І калі Самуіл выражае гэтаю гатоўнасць і кажа: “Я гатовы, Бог, слухаць тое, што ты мне скажаш і я гэта выканаю”, Бог пачынае да яго прамаўляць. Шматлікім хрысціянам Бог не адкрывае свайго слова, таму што мы, не гледзячы на ўсе нашыя дэкларацыі, кшталту: “Бог, мы будзем табе верныя, мы будзем дзеля цябе нешта рабіць”, на самой справе недзе ўнутры не маем гатовасці служыць Яму. А Ён гэта ведае, яму не патрэбны нашыя дэкларацыі. Паколькі мы няздольныя споўніць Яго Волю, то Ён не будзе казаць, не будзе даваць нам заданні. У Самуіла адбываецца гэты пералом. Ён кажа: “Кажы, Госпадзе, бо раб Твой слухае.” І Бог тады пачынае прамаўляць... У глыбіні кожнага з нас павінны быць жаданне служыць Богу і гатоўнасць споўніць тое, што Ён кажа. Сапраўная гатовасць, а не пабожнае жаданне.
Па-другое – праўда. Калі Хрыстос кажа пра добрага пастыра, то кажа пра сябе. Ён добры пастыр, авечкі Яго слухаюць і ідуць за Ім. Гэты добры пастыр уваходзіць дзвярыма, а злодзей лезе праз акно. Чаму злодзей улазіць праз вокны? Таму што злодзею ёсць што хаваць, таму што ў яго няшчырыя намеры. А пастыр уваходзіць дзвярыма, бо яму няма чаго хаваць, таму што Ён не падманвае, не камбінуе, клапоціцца пра авечак, а не сябе самога. Калі чытаем як Хрыстос спрачаецца з габрэямі, то бачым, што Ён ніколі нікога не падманвае. Яму няма чаго хавацца. Чалавек, які шукае Бога, шукае бескарысна, не дзеля нейкай сваёй выгады, яму няма чаго хаваць. Праўда з’яўляецца адным з крытэрыяў таго, як пачуць голас Божы. Чаму авечкі ідуць за гэтым пастырам? Таму што Ён перад імі праўдзівы. Невыпадкова Хрыстос кажа: “Познаете истину, и истина сделает вас свободными; Я есмь путь и истина и жизнь; никто не приходит к Отцу, как только через Меня” (Иоанна 8,32; 14,6).
У 10-ым раздзеле Евангелля ад Яна Хрыстос кажа такія слова: “Я есмь пастырь добрый: пастырь добрый полагает жизнь свою за овец. А наемник, не пастырь, которому овцы не свои, видит приходящего волка, и оставляет овец, и бежит; и волк расхищает овец, и разгоняет их. А наемник бежит, потому что наемник, и нерадит об овцах. Я есмь пастырь добрый; и знаю Моих, и Мои знают Меня”. Езус не клапоціцца пра сябе, а гатовы загінуць за авечак, гатовы за іх памерці. Гэта трэці крытэрый Божага Голасу. Езус ведае, што ў Яго пачнуцца праблемы, але гатовы з імі сустрэцца дзеля дабра авечак, не будзе ўцякаць і ратаваць сваё жыццё.
Калі авечкі бачаць Пастыра праўдзівага і бескарыснага, яны прызнаюць Яго, яны Яму вераць. Мае дарагія, не выпадкова Біблія называе сатану айцом падмана. Менавіта так ён спакушаў Еву. Заўважце, ён не спакушаў яе чужаложствам, забойствам і іншымі самымі цяжкімі грахамі. Не, ён выкарыстаў падман, такі просценькі... А плёны гэтага падману цягнуцца па сённяшні дзень. Я маю досвед, падобна як многія з вас, што ў гэтым свеце вельмі шмат нібыта веруючых і адукаваных крыкуноў. Мы часта не здольныя адразу распазнаць пастку, верым ім, ідзём за прыгожымі словамі, абяцаннямі, а пасля абламваемся і становіцца вельмі крыўдна і балюча… Уся справа ў намерах. Ці чалавек сапраўды хоча служыць Богу, ці толькі пра гэта ўсім кажа? Ці гаворыць невыгадную для сябе праўду, толькі таму, што гэта праўда? Мы не заўсёды ведаем што такое праўда, часам можам памыляцца, але разам з тым ёсць такія моманты, дзе памыляцца проста не магчыма, бо праўда бачная для ўсіх навокал. Такую праўду можа казаць толькі той, хто не клапоціцца пра сябе. Як правіла, Бог нам дае ўдзельнічаць у гісторыях, якія нам пакажуць сапраўдныя намеры і скрытыя жаданні таго ці іншага чалавека. Калі сапраўды шукаем Бога, то мы нейкім дзіўным спосабам “клеімся” да людзей, у якіх простая мова, простае жыццё, без фальшу і падману. І падобным чынам увесь наш арганізм уцякае ад тых, хто жыве падманам, плёткамі, інтрыгамі, хто шукае ўвесь час сваёй уласнай выгады.
Калі я разважаў на тэму Божага Голасу разам з вязнямі на зоне, то на пачатку задаў ім простае пытанне для правакацыі: што зрабіць, каб пачуць Бога? Адзін з вязняў даў мне адказ, які мяне проста збіў з ног: калі ты з кімсці шмат праводзіш часу, размаўляеш, пытаешся і дзелішся сваімі перажываннямі, калі для цябе гэты нехта не абыякавы, падобна як і ты для яго, калі ты хочаш з ім сустракацца і перажываеш за яго, то голас такога чалавека (Бога) пачуеш сярод галасоў сотні людзей.

а. Аляксандр

25 красавіка 2010