Стаць у праўдзе – гэта не толькі прызнаць свае памылкі і згадзіцца на справядлівае пакаранне. Стаяць у праўдзе павінны не толькі вялікія злодзеі, але і тыя, хто мае шмат дароў ад Бога, а не выкарыстоўвае іх, хто лезе не ў свае справы, хто ганарысты, хто мае нізкую самаацэнку...
Уявіце карціну. Кожны свядомы хрысціянін ведае, што перад Богам трэба прызнаць свой грэх. Але далёка не кожны здольны нават для сябе назваць гэты грэх. Што застаецца? Мы стаім і плачам (часам нават шчыра) па ўчыненых грахах, толькі вось не да канца ведаем, па якіх! Стаць у праўдзе – гэта значыць, падцерці свой нос і прызнацца: я не бачу майго граху!
И стоял народ и смотрел. Насмехались же вместе с ними и начальники, говоря: других спасал; пусть спасет Себя Самого, если Он Христос, избранный Божий. Также и воины ругались над Ним, подходя и поднося Ему уксус и говоря: если Ты Царь Иудейский, спаси Себя Самого. И была над Ним надпись, написанная словами греческими, римскими и еврейскими: Сей есть Царь Иудейский. Один из повешенных злодеев злословил Его и говорил: если Ты Христос, спаси Себя и нас. Другой же, напротив, унимал его и говорил: или ты не боишься Бога, когда и сам осужден на то же? и мы [осуждены] справедливо, потому что достойное по делам нашим приняли, а Он ничего худого не сделал. И сказал Иисусу: помяни меня, Господи, когда приидешь в Царствие Твое! И сказал ему Иисус: истинно говорю тебе, ныне же будешь со Мною в раю (Луки 23,35-43).

Езус — валадар?

На заканчэнне літургічнага года ў Касцёле святкуецца ўрачыстасць Хрыста Валадара. Вядома, мы, вернікі, разумеем, што Яго Валадарства ў Небе. Аднак разумеем мы гэта розумам, а сэрцам і надалей чакаем ды хочам бачыць Яго кіраванне ўжо тут, на зямлі. Хочам, каб Ён як усемагутны Бог праявіў сваю незямную царскую славу і павылечваў нашы хваробы, пазабіраў нашы страхі, адказаў на ўсе пытанні, пакараў злачынцаў і ворагаў, зрабіў багатымі сваіх верных і г.д. Карацей, недзе глыбока ў сэрцы мы чакаем Яго як Валадара не столькі неба, колькі (і гэта найперш!) нашага зямнога жыцця, ну а пасля ўжо і вечнага.

Менавіта нечага такога таксама спадзяваўся старажытны габрэйскі народ у адносінах да Месіі Езуса. Аднак Езус ніякім чынам не заспакойваў гэтыя чаканні. Ён, будучы Валадаром, што сам сцвярджаў, не супраціўляецца ўладзе габрэйскага цара Ірада, хоць і не згаджаецца з ім, і нават публічна крытычна выказваецца па ягоным адрасе: В тот день пришли некоторые из фарисеев и говорили Ему: выйди и удались отсюда, ибо Ирод хочет убить Тебя. И сказал им: пойдите, скажите этой лисице: се, изгоняю бесов и совершаю исцеления сегодня и завтра, и в третий [день] кончу (Луки 13,31-32). Гэтаксама Ён не супраціўляецца і прадстаўніку рымскай улады Понцію Пілату. Калі ж людзі хочуць абвясціць Яго царом, Ён проста адыходзіць ад іх. І толькі адзін раз Езус прымае праслаўленне, якое належылася царам. Гэта было падчас Яго ўезду ў Ерусалім напярэдадні свята Пасхі. Тады, прымаючы царскую славу, Езус падпісвае сабе смяротны прысуд.

Але чаму Ён, будучы сапраўдным Валадаром, не дазволіў, каб да Яго ставіліся як да валадара? Няўжо не разумеў, што, маючы падтрымку сярод людзей, мог бы пабудаваць моцнае Божае Валадарства на зямлі? Мог бы, але не пажадаў. Чаму? Зазначым, што Ім кіравалі не страх перад Ірадам ці Пілатам, не фальшывая сціпласць. Ён кіраваўся зусім іншымі вартасцямі, чым кіраваліся людзі. І менавіта таму Езус адыходзіў у цень, калі бачыў інтузіязм натоўпу, які хацеў абвясціць Яго царом Ізраіля. Які цар патрэбны быў людзям? Па-першае, падобны да цара Давіда, які перамог філістымлянаў і пачаў будаваць дзяржаву. Карацей, патрэбны быў цар, які інвестуе ў гэтае жыццё. Езус жа ведаў, што калі чалавек прывязаны да гэтага жыцця, калі ён усе сілы кідае на сваё часовае жыццё, то такому чалавеку нерэальна ўглядацца ў будучыню, у вечнае жыццё, у неба. Такі чалавек проста не мае для гэтага часу! Ён заняты, у яго поўна важных справаў на зямлі, і ён нават будзе баяцца глядзець на неба. А калі трэба будзе паміраць, то ён злосна ўчэпіцца ўсімі сваімі кіпцюрамі ў тое, што асягнуў (сям’ю, славу, прыгажосць, дабрабыт) і з усіх сілаў будзе супраціўляцца, ён не захоча з гэтым развітацца. Па-другое, калі людзі настолькі прывязаныя да гэтага свету і да ўсяго «свайго», то іх, на самой справе, асоба Валадара ўвогуле не цікавіць. Ён патрэбны ім найбольш для таго, каб чалавек мог абараніць і не растрэсці свайго дабра. Навошта такому чалавеку Яго ведаць, мець з Ім адносіны? Абы той валадар добра нас абараняў, абы добра спаўняў «сваю ролю». Карацей, няма чаго мець ілюзій. Чым больш мы прывязваемся да гэтага жыцця, тым менш мы ўзіраемся ў Неба.

Прызнаюся, тэма Езуса Валадара і Яго Валадарства не змяшчаецца ні ў маім сэрцы, ні ў маім розуме. Калі б не трэба было прапаведваць у нядзелю, то, напэўна ўвогуле б нічога не казаў… Аднак хоць і нясмела, але хачу зрабіць маю асабістую выснову. Вызнаю веру ў тое, што Езус з’яўляецца Валадаром не толькі Неба, але таксама і гэтага жыцця, майго жыцця. Ён Валадар Неба і зямлі. Толькі Ён не праяўляе, альбо толькі зрэдку праяўляе сваю Царскую Ўладу на зямлі па той простай прычыне, каб мы не забывалі імкнуцца ў Неба. Я не маю разумення Божых думак і планаў. Гэта мая вельмі нясмелая і асцярожная выснова. Магчыма, яна вынікае з уласнага вопыту. Бо нават тады, калі я служу Яму, мне хочацца адчуць сябе некім важным тут, на зямлі. Хочацца мець упэўненасць, ведаць Яго планы, мець Яго харызматы, хочацца не памыляцца, цвёрда крочыць па зямлі, быць для іншых падпорай і г.д. Карацей, служачы Яму, я тут жа прывязваю сябе ланцугамі да зямлі. І найчасцей тады, калі нічога не клеіцца, я пакорліва узнімаю вочы ў Неба і шукаю Яго. Як гэта ні дзіўна, але чалавеку дзеля таго, каб перастаць глядзець на Неба і Айца, не абавязкова рабіць страшныя грахі. Можа гэта абсурд, але адвярнуцца ад Яго можна нават «служачы» Яму. Парадокс, але мы пачынаем ўзгадваць, што Ён Валадар найчасцей тады, калі бачым, што ў гэтым жыцці Яго Царская Ўлада неяк нібы «аслабла».

У Валадарства — лёгкім шляхам

Вельмі парадавала мяне ў духу гэтая гісторыя са злачынцамі на крыжы. Пра аднаго з іх нават неяк і не хочацца што-небудзь казаць. Ён настолькі прапітаны сваім грахом і зямным жыццём, што нават здзекуецца з Езуса выключна падколкамі, звязанымі з зямнымі дачыненнямі паміж людзьмі: Один из повешенных злодеев злословил Его и говорил: если Ты Христос, спаси Себя и нас.

Другі ж злачынца чамусьці ўсё зразумеў… Ажно дух захапіла… Ён не збіраецца сыходзіць з крыжа, яму гэта не трэба. Ён паверыў Езусу, але не просіць Яго праявіць Царскую Ўладу тут на зямлі! Ён звяртаецца да Яго як да Валадара Неба: помяни меня, Господи, когда приидешь в Царствие Твое! І чуе адказ, які мне таксама некалі вельмі хацелася б пачуць: истинно говорю тебе, ныне же будешь со Мною в раю. Чалавек, які зрабіў шмат зла, раптам зразумеў, што мае шанец нібыта лёгкім шляхам праслізнуць у Неба. Аднак заўважым, што гэты лёгкі нібыта шлях таксама мае абавязковую ўмову: мы [осуждены] справедливо. Гэты чалавек прызнае свой грэх, ён стаў у праўдзе перад сабой і Богам.

Бог прыме нас у сваё Валадарства пры ўмове, што станем перад сабой, бліжнімі і Богам у праўдзе. І гэта, паверце, далёка не так лёгка! Стаць у праўдзе – гэта не толькі прызнаць свае памылкі і згадзіцца на справядлівае пакаранне. Стаяць у праўдзе павінны не толькі вялікія злодзеі, але і тыя, хто мае шмат дароў ад Бога, а не выкарыстоўвае іх, хто лезе не ў свае справы, хто ганарысты, хто мае нізкую самаацэнку...

Уявіце карціну. Кожны свядомы хрысціянін ведае, што перад Богам трэба прызнаць свой грэх. Але далёка не кожны здольны нават для сябе назваць гэты грэх. Што застаецца? Мы стаім і плачам (часам нават шчыра) па ўчыненых грахах, толькі вось не да канца ведаем, па якіх! Стаць у праўдзе – гэта значыць, падцерці свой нос і прызнацца: я не бачу майго граху!

Альбо чалавек баіцца сказаць тое, што думае і бачыць, баіцца праявіць ініцыятыву, апраўдваючы сябе тым, што ён нібыта нічога не разумее. Бо, маўляў, Бог мяне не паклікаў, Бог выбраў іншых, а я не здольны і гэтак далей. Іншыя людзі паказваюць такому чалавеку, як шмат Бог праз Яго робіць, а ён усё роўна будзе хавацца (невядома з якой прычыны). Дарэчы, з прычыны такой няпраўды да «мікрафону» часта ў такіх сітуацыях пачынаюць ірвацца людзі сапраўды не пакліканыя Богам, не здольныя, людзі, якія таксама жывуць няпраўдай, але праз свае амбіцыі не здольныя прызнаць, што гэта не іх месца. І, заўважце, адзін другога вартыя. Паколькі адны хаваюцца ў цень і не бяруць ініцыятывы ў свае рукі, месца каля «мікрафона» застаецца пустым і да яго праз галовы пачынаюць ірвацца безадказныя гаварыльшчыкі. Адзін другога вартыя!

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Трываць у праўдзе і не кідацца ў крайнасці, назваць рэчы сваімі імёнамі ў прастаце і з болем сэрца - гэта вельмі цяжка. Цяжка ўбачыць і прызнаць горкую праўду пра сябе ў жыцці, а, тым больш, яшчэ цяжэй сказаць, ці нехта з маіх знаёмых трывае ў праўдзе. Таму прапаноўваю не займацца чужымі гісторыямі, а найперш разабрацца з самім сабой.