На жаль, не ўбачыў супольнай і агульнай тэмы ў сённяшніх чытаннях, таму прапаную звярнуць увагу на тры моманты, якія мяне кранулі ў нядзельным Слове Так говорит Господь: раздели с голодным хлеб твой, и скитающихся бедных введи в дом; когда увидишь нагого, одень его, и от единокровного твоего не укрывайся. Тогда откроется, как заря, свет твой, и исцеление твое скоро возрастет, и правда твоя пойдет пред тобою, и слава Господня будет сопровождать тебя. Тогда ты воззовешь, и Господь услышит; возопиешь, и Он скажет: "вот Я!" Когда ты удалишь из среды твоей ярмо, перестанешь поднимать перст и говорить оскорбительное, и отдашь голодному душу твою и напитаешь душу страдальца: тогда свет твой взойдет во тьме, и мрак твой [будет] как полдень (Исаии 58,7-10).

И когда я приходил к вам, братия, приходил возвещать вам свидетельство Божие не в превосходстве слова или мудрости, ибо я рассудил быть у вас незнающим ничего, кроме Иисуса Христа, и притом распятого, и был я у вас в немощи и в страхе и в великом трепете. И слово мое и проповедь моя не в убедительных словах человеческой мудрости, но в явлении духа и силы, чтобы вера ваша [утверждалась] не на мудрости человеческой, но на силе Божией (1 Коринфянам 2,1-5).

Вы - соль земли. Если же соль потеряет силу, то чем сделаешь ее соленою? Она уже ни к чему негодна, как разве выбросить ее вон на попрание людям. Вы - свет мира. Не может укрыться город, стоящий на верху горы. И, зажегши свечу, не ставят ее под сосудом, но на подсвечнике, и светит всем в доме. Так да светит свет ваш пред людьми, чтобы они видели ваши добрые дела и прославляли Отца вашего Небесного (Матфея 5,13-16).

Бласлаўленне Бога пры ўмове, што…

Ты воззовешь, и Господь услышит; возопиешь, и Он скажет: "вот Я!". Хто з нас не марыў аб тым, каб гэта сапраўды сталася? Толькі Бога аб нечым папросіш, а Ён, як залатая рыбка, тут жа пры табе, выконвае твае пажаданні. Толькі вось у практыцы нешта тут не дзейнічае. Многія з нас маюць досвед доўгіх і слёзных малітваў, якія быццам аб сценку гарох. І не ведаем у чым справа. Нібыта нічога дрэннага не робім, нібыта і просім дзеля дабра. нібыта і сам Бог абяцаў, што пачуе нас, калі Яго будзем прасіць, пачуе і споўніць… Чаму ж тады гэтае Божае абяцанне не працуе? Не здзіўлюся, калі, чытаючы гэты фрагмент Пісання, многія з нас (а можа і ўсе), гэтак жа. як і я, не звярнулі ўвагу на тое, што Бог паказвае шлях — як атрымаць гэтае Божае бласлаўленне і абяцанне: раздели с голодным хлеб твой, и скитающихся бедных введи в дом; когда увидишь нагого, одень его, и от единокровного твоего не укрывайся. [i]Тогда… ты воззовешь, и Господь услышит[/i]… Гэта так, нібыта Бог дае нам грошы, тлумачыць, як дайсці да крамы і купіць там самае для нас жаданае, а мы, як толькі пачулі пра самае жаданае, ужо не здольныя слухаць ні пра грошы, ні пра дарогу ў краму. Умова Бога – любячае і добрае сэрца. Не думаю, што гаворка ідзе пра тое, што трэба кінуць беднаму «падачку», каб супакоіць сваё сумленне, або нават кінуцца ў гардыню, што я ж, маўляў, амаль святы, бо вунь жа — такую «вялікую справу» зрабіў. Бог заахвочвае нас «не хавацца» ад нашых бліжніх. Для гэтага часам трэба пачуць гісторыю чалавека, якую не вельмі і хочацца чуць. Потым пастарацца зразумець яе, а не проста даць яму паесці ці кінуць рубель. Як жа часта нам гэтага не хочацца! А часам трэба адмовіць у нечым чалавеку і спакойна растлумачыць, чаму ты гэта зрабіў. І гэта бывае нашмат цяжэй, чым проста нешта там кінуць яму.

Не кожная справа ў Імя Божае сканчваецца праслаўленнем Бога

Так гучала слова, якое я атрымаў ад Госпада, калі арганізоўваў адну малітоўную сустрэчу. На самой справе ў нашай рэлігійнай актыўнасці мы робім нібыта шмат справаў «для Бога». Аднак ці сапраўды для Яго? З уласнага досведу магу сказаць, што большасць справаў мы пачынаем для саміх сябе, для сваіх амбіцый. Часам за нашай актыўнасцю мы спрабуем схаваць нашу бязраднасць і самотнасць. Але, канечне ж, усё гэта мы называем «працай для Бога». Многія з нас, урэшце, вельмі стамляюцца, думаючы, што працуюць для Яго. А калі нехта не разумее і не прымае нашых высілкаў, то мы злуемся ў адказ. І не таму, што людзі адкінулі Бога, а таму, што не зразумелі нас. На гэтую тэму можна было б шмат пісаць, бо маю ўжо даволі багаты вопыт гэтак званай «працы для Бога».

Апостал Павел піша, што ён не паказвае Бога праз чалавечую мудрасць і прыгожае слова. Ён паказвае Бога нелагічнага і скандальнага – Бога бязраднага, укрыжаванага, непапулярнага. Павел не баіцца паказваць такога Бога, ба такога Яго ён сам пазнаў. Павел не баіцца, што яго евангелізацыйныя намаганні людзі не прымуць з воплескамі, не баіцца прызнавацца ў сваім страху. Ён проста паказвае Бога такім, якім Ён ёсць, без рэкламы, у голай, хоць і не моднай, але ўсё ж такі ў праўдзе.

Многія нашыя рэлігійныя намаганні з’яўляюцца ўсяго толькі нашай амбітнай чалавечай актыўнасцю. Далёка не ўсе справы ў Божае Імя сканчваюцца сапраўды праслаўленнем Бога. Хачу працытаваць адзін цікавы фрагмент кнігі амерыканца, у якім, спадзяюся, многія актыўныя веруючыя ўбачаць сябе і сваё рэлігійнае асяроддзе: “Я памятаю тыя часы, калі хрысціянства было бяспечным, выгадным і модным. Я адначасова наведваў дзьве-тры групы для моладзі, якія былі добрай магчымасцю нармальна правесці час. Царква была месцам, дзе можна было сустрэць шмат класных дзяўчат, дарма паесці або танна пракаціцца ў нейкім падарожжы ці ў часе адпачынку. Хрысціянства, якое я ведаў, было адпачынкам і забавай у будынку, дзе спявалі цудоўныя спевы і нават была сцяна з «ліпучкі». Спадзяюся, што вы раслі ў гэткім жа дзівосным свеце царкоўных гульняў. А для тых, хто не ведае, што такое сцяна з «ліпучкі», тлумачу: гэта такая надзьмутая сцяна, на якую можна было скочыць у спецыяльным касцюме і прыклеіцца… Усё гэта, зразумела, рабілася «для Езуса»…» Аўтар гэтых слоў, на шчасце, зразумеў, што ва ўсім гэтым Бога не шмат, і пачаў Яго шукаць самастойна, без рэлігійных «атракцыёнаў».

Быць сведкам Айца

Чтобы они видели ваши добрые дела и прославляли Отца вашего Небесного. Вядома, трэба быць прыкладам не напаказ. Згадзіцеся, што калі мы нешта робім для людзкіх вачэй, то яны будуць славіць нас, а не Айца Нябеснага. Езус нас проста заахвочвае да адказнасці, каб мы былі сведкамі Бога, ў якога верым. І менавіта таму апостал Павел піша пра непапулярнага, укрыжаванага і бязраднага Езуса.

Гэтае навучанне Езуса мае таксама і другі бок медалю. Людзі глядзяць на нас, веруючых, і ў залежнасці ад нашых учынкаў, поглядаў, словаў таксама пачынаюць ацэньваць Бога. Таму «нізкі паклон» тым веруючым, якія даўно апраўдалі свае крадзяжы і падманы на сваіх месцах працы, якія праклінаюць сваіх ворагаў, хваляць жорсткасць у грамадстве, паддакваюць тым, хто апраўдвае аборты, або проста многія рэчы замоўчваюць. Нічога не скажаш —«цудоўнае сведчанне» аб Богу. У такіх выпадках мы не проста не даем сведчання аб Ім. Але памятайма, што людзі глядзяць на нашыя словы і ўчынкі і бачаць… Бога. Ці сапраўднага Бога яны бачаць тады?...