Калі я хадзіў у школу, то мне нашмат лягчэй было прынесці ў дзённіку непамысную адзнаку ў канцы чвэрці, атрымаць пасля гэтага дома па адным месцы і надалей працягваць сабе жыць, чымсьці чакаць канца чвэрці з назбіранымі кепскімі адзнакамі і думаць-маракаваць, чым жа гэта ўсё скончыцца. Гэтак жа пазней было і з экзаменамі. Нейкі час мне здавалася, што больш нават хочацца, каб цябе выгналі з вучобы, каб неяк там развязаліся рукі да далейшага жыцця, чым у хваляванні трываць падчас сесіі. Тое ж тычыцца і хваробы. Як гэта ні дзіўна, але ў крэсле стаматолага нашмат спакайней, чым было зусім нядаўна ў прыёмным пакоі, альбо (яшчэ горш) за тыдзень да візіту. І так з усім. Бачны наш вораг больш мілы нам, чым той, якога не бачыш, але дакладна ведаеш, што ён дзесьці ёсць паблізу...
И сказал Господь Авраму: пойди из земли твоей, от родства твоего и из дома отца твоего, в землю, которую Я укажу тебе; и Я произведу от тебя великий народ, и благословлю тебя, и возвеличу имя твое, и будешь ты в благословение; Я благословлю благословляющих тебя, и злословящих тебя прокляну; и благословятся в тебе все племена земные. И пошел Аврам, как сказал ему Господь; и с ним пошел Лот (Бытие 12,1-4а).

Страдай с благовестием Христовым силою Бога, спасшего нас и призвавшего званием святым, не по делам нашим, но по Своему изволению и благодати, данной нам во Христе Иисусе прежде вековых времен, открывшейся же ныне явлением Спасителя нашего Иисуса Христа, разрушившего смерть и явившего жизнь и нетление через благовестие (2 Тимофея 1, 8б-10).

По прошествии дней шести, взял Иисус Петра, Иакова и Иоанна, брата его, и возвел их на гору высокую одних, и преобразился пред ними: и просияло лице Его, как солнце, одежды же Его сделались белыми, как свет. И вот, явились им Моисей и Илия, с Ним беседующие. При сем Петр сказал Иисусу: Господи! хорошо нам здесь быть; если хочешь, сделаем здесь три кущи: Тебе одну, и Моисею одну, и одну Илии. Когда он еще говорил, се, облако светлое осенило их; и се, глас из облака глаголющий: Сей есть Сын Мой Возлюбленный, в Котором Мое благоволение; Его слушайте. И, услышав, ученики пали на лица свои и очень испугались. Но Иисус, приступив, коснулся их и сказал: встаньте и не бойтесь. Возведя же очи свои, они никого не увидели, кроме одного Иисуса. И когда сходили они с горы, Иисус запретил им, говоря: никому не сказывайте о сем видении, доколе Сын Человеческий не воскреснет из мертвых (Матфея 17,1-9).

Страх перад невядомым

Аднаго разу я пачуў думку, што страх перад невядомым нашмат мацнейшы, чым страх перад бачным ворагам. Мне гэтае простае назіранне лягло на сэрца, бо выстрал быў, ну, проста ў дзясятку. Так прыемна было простым сказам у некалькіх словах назваць тое, чым ты жывеш гадамі. Гэта як адкрыццё Ньютана альбо Эйнштэйна. Ты радуешся як дзіця, бо пачынаеш пазнаваць і сябе, і свет, які вакол цябе. З аднаго боку страшна, а з іншага цікава, бо гэты невядомы свет вабіць. Памятаю, я гэтаксама радаваўся, калі зразумеў чым ёсць дар богабоязі (страх Божы). Страх, заўважым, заўсёды непрыемны і Божым дарам, падарункам яго ну, ніяк не назавеш. Што ж тут да чаго? І тут раптам чую: богабоязь – гэта калі ты і баішся, але адначасна ажно дух захоплівае ад прысутнасці Божай! І… хочацца баяцца! Проста і ў дзясятку. Ну, але вернемся да страху перад невядомым.

Калі я хадзіў у школу, то мне нашмат лягчэй было прынесці ў дзённіку непамысную адзнаку ў канцы чвэрці, атрымаць пасля гэтага дома па адным месцы і надалей працягваць сабе жыць, чымсьці чакаць канца чвэрці з назбіранымі кепскімі адзнакамі і думаць-маракаваць, чым жа гэта ўсё скончыцца. Гэтак жа пазней было і з экзаменамі. Нейкі час мне здавалася, што больш нават хочацца, каб цябе выгналі з вучобы, каб неяк там развязаліся рукі да далейшага жыцця, чым у хваляванні трываць падчас сесіі. Тое ж тычыцца і хваробы. Як гэта ні дзіўна, але ў крэсле стаматолага нашмат спакайней, чым было зусім нядаўна ў прыёмным пакоі, альбо (яшчэ горш) за тыдзень да візіту. І так з усім. Бачны наш вораг больш мілы нам, чым той, якога не бачыш, але дакладна ведаеш, што ён дзесьці ёсць паблізу.

Думаю, гэтая тэма для многіх з нас актуальная і зразумелая. Шкада толькі, што пасля таго, як рэчы называюцца сваімі імёнамі, страх усё роўна нікуды не знікае. І ўсё ж, згадзіцеся, прыемна назваць праблему, ўбачыць яе, пазнаць сябе і свет.

Бог кажа, што нам пакінуць, а не што браць з сабой

Калі чытаю гісторыю пра Абрагама, то ўражвае адна рэч. Бог добра ведае нашу прыроду і страхі перад невядомым, але, нягледзячы на гэта (а можа нават і знарок), Ён пасылае Абрагама насустрач невядомаму: пойди в землю, которую Я укажу тебе. Вось гэта укажу тебе і ёсць нябачным ворагам, якога трэба чакаць. Мне нашмат прасцей было б, калі б Бог канкрэтна сказаў, куды трэба ісці і да чаго рыхтавацца. Я тады быў бы паслухмяны, пайшоў бы, але каб усё ведаў загадзя… Уражвае таксама і тое, што Бог нашмат больш канкрэтны, калі кажа Абрагаму, што ён павінен пакінуць: пойди из земли твоей, от родства твоего и из дома отца твоего. Як па мне, то нібыта павінна быць усё наадварот. Больш бы хацелася пачуць ад Бога адносна будучых планаў, а ўжо мне самому вырашаць, што з сабой браць. Бачу ў гэтай гісторыі моцную руку любячага Бога-Айца, які пачынае выхоўваць сваіх дзяцей. У чым сутнасць гэтага выхавання?

Калі б я быў на месцы Абрагама, то, мабыць, склаў бы вялізны спіс таго, чаго, ну, проста ніяк нельга забыцца. Выхаванне ж Божае палягае на тым, што я павінен навучыцца давярацца Яму, а не сваім торбам. Ён жа ведае, да чаго мы прывязаныя і ад чаго нам цяжка пазбыцца, і таму кажа для будучых пакаленняў, на тысячы гадоў наперад: пойди из земли твоей (адвяжыся ад свайго патрыятызму, дзяржавы, тэрыторыі), от родства твоего (адвяжыся ад родных і сяброў), и из дома отца твоего (адвяжыся ад любімага пакоя, рэчаў, кніг, здымкаў, дыскаў, хобі). Здзіўляе, што Бог не чакае, пакуль у Абрагама ўзнікнуць пытанні пра тое, што з сабой браць, а што не. Ён апераджае ягоныя магчымыя пытанні і сумнівы, і сам кажа, што трэба пакінуць. Вось гэтая канкрэтыка мяне найбольш і здзіўляе.

Я паказваю табе напрамак і не чакай чагосьці большага…

Што ж тычыцца абяцанай зямлі, то канкрэтыкі тут няма аніякай. Бог проста выводзіць свайго пакліканага абранніка ў адпаведным напрамку. Некалькі дзён таму я пачуў, што Бог зазвычай агулам кажа нам, што рабіць, але не паказвае дэталяў, як трэба гэта рабіць. Ён пакідае нам свабоду дзеянняў і чакае адвагі і даверу. Возьмем, напрыклад, гісторыю з Філіпам (Дз 8, 26-27): А Филиппу Ангел Господень сказал: встань и иди на полдень, на дорогу, идущую из Иерусалима в Газу, на ту, которая пуста. Он встал и пошел… Бог пасылае свайго вучня на пустую дарогу і нічога не тлумачыць. Але калі Філіп туды паслухмяна ідзе, то разгортваецца вельмі прыгожая гісторыя, якая не патрабуе дакладнага Божага ўмяшання. Філіп чамусьці раптам сам пачынае разумець, што яму трэба казаць і што рабіць. Бог паказвае чалавеку напрамак і ўзамен чакае ад яго даверу. Гэта для Бога больш важна і ў гэтым – Яго выхаванне.

Калі я ведаў, што пайду ў Воршу працаваць, то вельмі хацелася ў дэталях даведацца ад Бога, што мне трэба тут рабіць, колькі часу тут быць і г.д. Аднак, пажыўшы тут і тое-сёе зразумеўшы, бачу, што ў Божым плане адносна мяне была простая і сціплая канкрэтыка з двух пунктаў: прапаведваць Евангелле і прапаведваць там, дзе яго яшчэ ніхто не абвяшчаў. Усё! І як бы мне ні хацелася даведацца больш – пакуль што безвынікова.

і бласлаўлю цябе…

У той час, калі мы чакаем ад Бога канкрэтыкі для нашай будучыні, Ён дае нам толькі адно абяцанне: Я буду з табой. Шчыра кажучы, я часта чуў гэта ад Бога: не пакіну цябе, не бойся, Я буду з табой… Мне ж усё яшчэ хочацца чагосьці большага, у нюансах, у дэталях хочацца раскласці перад сабой канкрэтны план, нібы карту маршала Жукава. Мне сорамна, што так часта самае галоўнае Божае абяцанне і самы каштоўны Яго план (бласлаўлю цябе) я не заўважаю, але ўсё працягваю шукаць непатрэбных стратэгій і падрабязных дэталяў.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Спадзяюся, сённяшняя тэма кожнаму дала сваё. Мне асабіста лягло на сэрца, каб мы агучылі для сябе напрамак, куды нас Бог пасылае (сям’я, праца, евангелізацыя) і спрабавалі на працягу тыдня жыць Божым абяцаннем: Я цябе бласлаўляю…