Я адчула, што калі страх зробіць сваю справу, я паддамся яму, то позірк Пана ўсе адно застанецца поўным любові да мяне, такім жа светлым, як і раней. Але магчыма ў вачах, я ўбачу адбітак імгненнага болю, які пройдзе праз Яго сэрца
Малітва для мяне вельмі інтымная рэч. Я проста не магу маліцца, калі побач са мной знаходзіцца іншы чалавек, які заняты не сваей размовай з Богам. Не магу быць да канца шчырай, калі ведаю, што на мяне нехта глядзіць. Я пачынаю ўяўляць думкі гэтага чалавека, яго позірк і рэакцыю, і тут ужо не да размовы з Богам, малітва губляецца.
І вось аднойчы здарылася так, што падчас маей малітвы ў адзіноце ў пакой да мяне нечакана зайшоў муж. Я яго не бачу, бо малюся з заплюшчанымі вачыма, але чую крокі. Потым усе сціхла, і я ўявіла сабе, як ен увайшоўшы, ўбачыў, як я малюся. Спыніўся злева, назіраючы за мной. Уявіла сабе яго здзіўленны позірк, поўны непаразумення, і такі страх агарнуў мяне, захацелася ў гэты момант стаць дзеля яго цалкам рэальнай, звычайнай, штодзеннай. У такіх выпадках мая малітва губляецца.
І вось тут у маім уяўленні, таксама як і вобраз мужа, толькі ўжо справа ад мяне, з’явіўся Езус. Проста з’явіўся. Я ўбачыла Яго позірк поўны святла, як Ен глядзеў на мяне, як чакаў маей рэакцыі.
І я адчула, што калі страх зробіць сваю справу, я паддамся яму, то позірк Пана ўсе адно застанецца поўным любові да мяне, такім жа светлым, як і раней. Але магчыма ў вачах, я ўбачу адбітак імгненнага болю, які пройдзе праз Яго сэрца. Як ад гэтага болю Ен адхінецца ад мяне назад.
І як вы думаеце, чый позірк я выбрала?
Пана! І страх адышоў… І думаю, што гэта была сапраўдная барацьба, у якой мы перамаглі.
А самае цікавае ведаеце што? Адкуль гэты страх, што гэта за страх? Побач са мной стаяў мой муж, чалавек, якога я люблю і які любіць мяне. Такі ж католік як і я. З якой жа гэта нагоды яму мяне не разумець?

Ганна