ВЕРНАСЦЬ СЛОВУ (ВІНАГРАДНІК,21.04.12)
Як можна верыць абяцанням Бога, калі мы не здольныя трымаць слова? Мы будзем думаць, што Яго слова такое ж пустое як і наша. І што з таго, што Бог нешта там сказаў ці абяцаў? Я таксама абяцаў і казаў... Гэта дзіўна, але вернасць уплывае таксама на нашу веру. Навошта нам вучыцца быць вернымі слову? Гэта пытанне разглядалася на апошняй сустрэчы "Вінаградніку"
Таму кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале; пайшоў дождж, разліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў дом той, а ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале. Кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да неразумнага чалавека, які пабудаваў свой дом на пяску; пайшоў дождж, разліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і падзенне яго было вялікае» (Мц 7, 24 – 27).

НАПАМІН АБ ПРАЎДЗЕ

Наш мінулы «Вінаграднік» быў прысвечаны тэме праўды. А тэма вернасці вельмі цесна звязана з тэмаю праўды. Таму калі мы не зразумеем, наколькі важная ў нашым жыцці праўда, то не зразумеем таксама, чаму важная вернасць.

Шчыра кажучы, я і сам здзіўляюся, але чым далей, тым больш пераконваюся, наколькі важная ў адносінах з Богам праўда. Без яе няма пазнання Бога, таму што без яе мы не зможам да Яго набліжацца. Трэба, каб у нас саміх памёр стары чалавек, а без праўды мы нават ніколі не зможам яго назваць. Без праўды мы будзем думаць, што з намі ўсё ў парадку і нам няма чаго мяняць, а, значыць, няма чаму паміраць і тады: навошта занава нараджацца? Езус адказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (Ян 3,3). Пакаянне – самы галоўны і самы пачатковы момант у адносінах з Богам. Да пакаяння на пачатку сваёй дзейнасці прызывае і Ян Хрысціцель, і Хрыстос. Чым з’яўляецца пакаянне? Гэта нішто іншае, як здольнасць стаць у праўдзе і прызнацца ў сваіх памылках, якія мы хочам выправіць. Пакаянне – гэта здольнасць прабываць у праўдзе, і тады стары чалавек у нас саміх пачынае паміраць. Таму чалавек, які памыляецца, – гэта не самая вялікая бяда. Бяда прыходзіць тады, калі чалавек памыляецца і не здольны прызнаць гэтага, а ,значыць, не здольны выправіцца.

ВЕРНАСЦЬ СЛОВУ (ВІНАГРАДНІК,21.04.12)
У турме, дзе я служу, на нашыя набажэнствы прыходзіў адзін вязень, які, начытаўшыся шмат рэлігійных кніг, пачаў уяўляць сябе вялікім прапаведнікам. Ён часта прасіў мяне, каб я дазволіў яму звярнуцца да іншых вязняў, прамаўляць да іх. Перыядычна я дазваляў яму гэта рабіць. На шчасце, гэты чалавек пасля сваіх «прамоваў» падыходзіў да мяне зноў і казаў: «Айцец Аляксандр, прабачце, зноў мае амбіцыі занеслі мяне кудысьці, зноў я ўявіў сябе некім вялікім». Дзякуючы здольнасці бачыць свае памылкі, называць іх па імені, прызнавацца ў сваіх амбіцыях, гэты чалавек сапраўды меў на сабе Божую руку, і за гэта я яго вельмі цаніў. Я не баяўся за яго, не баяўся, што ён зноў нешта натворыць ці не так скажа. Ягоныя памылкі не былі праблемай, бо ён здольны быў перад сабой, Богам і намі стаяць у праўдзе. У яго жыцці было бачна вельмі шмат Бога. Праўда адчыняе нам вочы на нашыя амбіцыі, гардыню, ачышчае нас, чыніць бескарыслівымі ў служэнні Богу (на маю думку, амбіцыі і гардыня найбольш перашкаджаюць у служэнні Яму).

Праўда не толькі вызваляе нас ад зла. Праўда дапамагае быць вернымі Богу, адкрыць сваё пакліканне, выканаць сваю місію. Часта з прычыны таго, што мы не здольныя элементарна назваць тое, што любім, адчуваем, бачым, мы не здольныя быць Яго вучнямі, не здольныя выконваць Яго волю. Напрыклад, пасля таго, як я стаў у праўдзе і зразумеў, што беларуская мова з’яўляецца перашкодай у маім служэнні ў турме, мая паслуга набрала зусім іншыя абароты. А напачатку я даказваў сабе, што ў Беларусі ўсе павінны разумець па-беларуску, пасля пераконваў, што да мовы вязні з часам прызвычаюцца. І толькі пасля таго, як я, нягледзячы на ўнутраны боль, сказаў сабе, што беларуская мова ў дадзеным выпадку перашкаджае служэнню, бо вязні яе проста нідзе не чуюць, у нас пачалася зусім іншая гісторыя. Яшчэ прыклады з уласнага досведу. У свой час я павінен быў прызнацца, што мне цяжка выседзець гадзіну на Адарацыі, што я не люблю маўклівых рэкалекцый, што мне яны нічога не даюць, што не люблю святы, а найбольш цаню звычайныя шэрыя будні, што напачатку баяўся за сваё жыццё, калі толькі пачаў служыць у турме і г.д. І кожны раз, калі я называў рэчы сваімі імёнамі і станавіўся ў праўдзе, Бог пачынаў мяне мяняць, пачынаў са мной працаваць.

Жыццё ў праўдзе цяжкае, але толькі ў ёй і ёсць сапраўднае жыццё, толькі ў праўдзе мы робім крокі наперад, толькі ў праўдзе нараджаюцца адносіны з Богам. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой (Ян 18,37).

І толькі тады, калі мы зразумеем, наколькі важная праўда ў нашым жыцці, толькі тады, калі зразумеем таксама, што сатана і ўсе ворагі Бога жывуць у балоце ілюзій і падману, толькі тады мы зможам зразумець, што такое вернасць. Чым больш ты любіш Бога, тым больш ты любіш праўду, і тым больш ты любіш вернасць. Менавіта, не проста змушаеш сябе, каб быць праўдзівым і верным. Ты проста любіш праўду і вернасць. Для цябе гэта становіцца важным і… усё.

ВЕРНАСЦЬ І ПРЫСУТНАСЦЬ БОГА

Вернасць – дзіця праўды. Калі ты няверны, ты аўтаматычна становішся ілгуном, ты падманваеш, адыходзіш ад Бога-Праўды. У тваім жыцці становіцца менш Яго. Ты можаш нечым захапіцца, табе нешта спадабаецца, але паколькі ты няверны, то Божае зерне ў табе не прарасце.

Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія падманваюць саміх сябе. Бо той, хто слухае слова, а не выконвае яго, падобны да чалавека, які разглядае твар свой у люстэрку: прыгледзеўся да сябе, адышоў і адразу забыўся, якім быў. Аднак той, хто пранікае ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім не як забыўлівы слухач, але як чынны выканаўца, той шчаслівы будзе ў тым, што робіць (Як 1,22-25).

ВЕРНАСЦЬ У СЛУЖЭННІ

Заўважым, што мы самі па сабе нядрэнныя людзі, можа нават і добрыя, і сумленныя, якія да таго ж хочуць быць вернікамі. Проста часта мы не бачым нашай праблемы. Мы кажам сабе: «Ну што там такога, калі я не выканаю тое, што абяцаў?» Мы, нібыта добрыя, проста не бачым праблемы, а праблема гэтая ёсць!

Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае? Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне» (Лк 16,10-13).

Згадзіцеся, мала хто з нас задумваецца над тым, што калі мы не выконваем нейкай там дробязі, якую абяцалі, то ніхто нам не даверыць больш адказнай справы. Для нас нібыта няма праблемы, бо гэта была дробязь, але праз гэтую дробяць мы падарвалі давер да сябе, нам ужо нельга верыць! Вы толькі ўдумайцеся ў гэта!

Нядаўна Бог паказаў мне такую сітуацыю. Я доўга прасіў Яго: дай мне заданне, пашлі патрэбных людзей, я хачу служыць Табе і г.д. Ён даў заданне. Але праз нейкі час прыйшлі няўдачы, цяжкасці. І я замест таго, каб умацавацца ў служэнні, пачынаю апускаць рукі: я нягодны, ёсць лепшыя і г.д. Карацей, распасціў нюні… Урэшце рэшт саскочыў з таго шляху, а сваё заданне і адказнасць прыгожа перакінуў на іншых. Атрос рукі, апраўдаўся… І… зноў пачаў нудзіць: дай мне заданне, пашлі людзей, я хачу служыць Табе…

А цяпер пастаўце сябе на месца Бога. Вы даверылі б мне новае заданне?.. Пасля таго, як я быў няверны ў малым… саскочыў пры першым аўрале, хто мне дасць большае заданне? Хто даверыць такое ж заданне? Я проста скампрамітаваў сябе, я не быў верны. Ці я стаў дрэнным? Хіба не. Проста пасля гэтага мне ўжо нельга давяраць так, як раней…

Часам у хвіліны выпрабаванняў нам хочацца некуды схавацца, а нават памерці. Толькі гэта не тая смерць, пра якую казаў апостал Павел: Ибо для меня жизнь - Христос, и смерть - приобретение. Если же жизнь во плоти [доставляет] плод моему делу, то не знаю, что избрать. Влечет меня то и другое: имею желание разрешиться и быть со Христом, потому что это несравненно лучше; а оставаться во плоти нужнее для вас (Флп 1,21-24). Ён таксама хоча памерці, бо прагне жыць з Хрыстом, а ты хочаш памерці, бо табе ўсё надакучыла, хочацца ўцячы. Гэта не тое ж самае. Гэта нявернасць служэнню!

Не трэба далёка шукаць. Усе гэтыя прынцыпы правяраюцца ў звычайным бытавым жыцці. Калі мне электрык замест таго, каб пракласці медны провад, скручвае медныя канцы з алюмінеевымі, каб я бачыў, што нібыта медзь паклалі і не заўважыў ягонай хітрасці, то ці вазьму я такога чалавека яшчэ раз на працу? Ці параю іншым? Праўда, узяць на працу такіх яшчэ могуць у Беларусі ды Расіі, дзе асабліва выбіраць не даводзіцца. Бог жа іншы. Ён проста даверыць заданне іншым. У Яго яны, гэтыя іншыя, ёсць. Табе даецца шанец, каб ты паказаў сябе, вытрываў. Даецца часта ўсяго адзін або некалькі шанцаў.

Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слугаў і даручыў ім сваю маёмасць. Аднаму даў пяць талантаў, другому — два, іншаму — адзін; кожнаму паводле іхніх магчымасцяў, і ад’ехаў. Той, які атрымаў пяць талантаў, пайшоў і пусціў іх у абарот, і зарабіў яшчэ пяць. Таксама і той, які атрымаў два, зарабіў яшчэ два. А той, які атрымаў адзін, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра свайго гаспадара. Па доўгім часе прыйшоў гаспадар слугаў гэтых і пачаў патрабаваць ад іх рахунку.Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і сказаў: “Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне, вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”. Падышоў таксама і той, які атрымаў два таланты, і сказаў: “Гаспадар, два таланты ты даў мне, вось яшчэ два таланты зарабіў я”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”. Падышоў і той, які атрымаў адзін талант, і сказаў: “Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі, жнеш там, дзе не сеяў, і збіраеш там, дзе не рассыпаў. Таму, пабаяўшыся, я пайшоў і схаваў талант твой у зямлю. Вось вазьмі сваё”. Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: “Нягодны і лянівы слуга! Ты ведаў, што я жну там, дзе не сеяў, і збіраю там, дзе не рассыпаў. Таму трэба было табе аддаць срэбра маё банкірам, а я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з выгадай. Таму забярыце ў яго талант і дайце таму, хто мае дзесяць талантаў. Бо кожнаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца. А ў таго, хто не мае, будзе забрана і тое, што мае. А бескарыснага слугу выкіньце вон у цемру. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”. Сказаўшы гэтае, усклікнуў: хто мае вушы, няхай пачуе! ( Мц 25, 14-30)

Бог тут карае за нявернасць. Але не толькі карае. Бог, заўважце, таксама і ўзнагароджвае верных за іхнюю вернаць, апякуецца імі, бароніць. Як кожны добры афіцэр будзе бараніць свайго вернага жаўнера, альбо дырэктар – свайго добрага рабочага.

И упрекали Мариам и Аарон Моисея за жену Ефиоплянку, которую он взял, - ибо он взял [за себя] Ефиоплянку, - и сказали: одному ли Моисею говорил Господь? не говорил ли Он и нам? И услышал [сие] Господь. Моисей же был человек кротчайший из всех людей на земле. И сказал Господь внезапно Моисею и Аарону и Мариами: выйдите вы трое к скинии собрания. И вышли все трое. И сошел Господь в облачном столпе, и стал у входа скинии, и позвал Аарона и Мариам, и вышли они оба. И сказал: слушайте слова Мои: если бывает у вас пророк Господень, то Я открываюсь ему в видении, во сне говорю с ним; но не так с рабом Моим Моисеем, - он верен во всем дому Моем: устами к устам говорю Я с ним, и явно, а не в гаданиях, и образ Господа он видит; как же вы не убоялись упрекать раба Моего, Моисея? И воспламенился гнев Господа на них, и Он отошел (Ліч 12,1-9).

На заканчэннне тэмы вернасці ў служэнні хачу падзяліцца з вамі словам, якое мне некалі сказаў Госпад, а пасля паўтарыў яго праз некалькі год. Гэтае слова вельмі важнае для мяне і, думаю, што не толькі для мяне: Будзь верны аж да смерці, і Я дам табе вянок жыцця. (Ап 2,10).

ВЕРНАСЦЬ СЛОВУ (ВІНАГРАДНІК,21.04.12) ШЛЮБ – МАЛІТВА ВЕРНАСЦІ

И положил Иаков обет, сказав: если Бог будет со мною и сохранит меня в пути сем, в который я иду, и даст мне хлеб есть и одежду одеться, и я в мире возвращусь в дом отца моего, и будет Господь моим Богом, - то этот камень, который я поставил памятником, будет домом Божиим; и из всего, что Ты, [Боже], даруешь мне, я дам Тебе десятую часть (Быц 28,20-22).

Я Бог [явившийся тебе] в Вефиле, где ты возлил елей на памятник и где ты дал Мне обет; теперь встань, выйди из земли сей и возвратись в землю родины твоей (Быц 31,13).

Если дашь обет Господу Богу твоему, немедленно исполни его, ибо Господь Бог твой взыщет его с тебя, и на тебе будет грех; если же ты не дал обета, то не будет на тебе греха (Дрг 23,21-22).

И дал Иеффай обет Господу и сказал: если Ты предашь Аммонитян в руки мои, то по возвращении моем с миром от Аммонитян, что выйдет из ворот дома моего навстречу мне, будет Господу, и вознесу сие на всесожжение. И пришел Иеффай к Аммонитянам - сразиться с ними, и предал их Господь в руки его; и поразил их поражением весьма великим, от Ароера до Минифа двадцать городов, и до Авель-Керамима, и смирились Аммонитяне пред сынами Израилевыми. И пришел Иеффай в Массифу в дом свой, и вот, дочь его выходит навстречу ему с тимпанами и ликами: она была у него только одна, и не было у него еще ни сына, ни дочери. Когда он увидел ее, разодрал одежду свою и сказал: ах, дочь моя! ты сразила меня; и ты в числе нарушителей покоя моего! я отверз [о тебе] уста мои пред Господом и не могу отречься. Она сказала ему: отец мой! ты отверз уста твои пред Господом - и делай со мною то, что произнесли уста твои, когда Господь совершил чрез тебя отмщение врагам твоим Аммонитянам. И сказала отцу своему: сделай мне только вот что: отпусти меня на два месяца; я пойду, взойду на горы и оплачу девство мое с подругами моими. Он сказал: пойди. И отпустил ее на два месяца. Она пошла с подругами своими и оплакивала девство свое в горах. По прошествии двух месяцев она возвратилась к отцу своему, и он совершил над нею обет свой, который дал, и она не познала мужа. И вошло в обычай у Израиля, что ежегодно дочери Израилевы ходили оплакивать дочь Иеффая Галаадитянина, четыре дня в году (Суд 11,30-40).

Гэта толькі некаторыя тэксты, якія гавораць нам пра важнасць абяцанняў, якія мы даем Богу. Згадзіцеся, дзіўна гучаць для нас гэтыя гісторыі са шлюбамі. Мы жывем у часы, калі дадзенае слова можна вельмі лёгка парушыць, і з гэтае прычыны мы таксама лёгка можам абяцаць, а пасля не выконваць. Вельмі часта мы не атрымліваем Божай падтрымкі і Божай сілы таму, што самі не трымаем дадзенага Яму слова. Нам здаецца, што гэта ўсё жарты, што гэта павярхоўнае альбо часовае. Для чалавека ж рэлігійнага шлюб з’яўляецца ў нейкім сэнсе ахвярай. А Бог і надалей прымае ахвяры! Яны ніколі не страчвалі свайго сэнсу! Мы, што праўда, не праліваем крыві жывёлаў, але даем Богу тое, што для нас важнае, дарагое, што для нас мае кошт. Такім чынам мы заключаем з Богам своеасаблівы саюз. І Божае бласлаўленне залежыць ад таго, наколькі мы верныя нашаму саюзу. Калі я няверны шлюбу або абяцанню, якое я даў Богу, то чаму Ён павінен быць верным і выконваць тое, аб чым я Яго прашу? Калі я не спаўняю свайго абяцання, то наша дамова парушаецца.

Вядома, ахвяра ў выглядзе абяцання ці шлюбу не самае галоўнае ў адносінах з Богам. Ибо Я милости хочу, а не жертвы, и Боговедения более, нежели всесожжений. Они же, подобно Адаму, нарушили завет и там изменили Мне (Ос 6,6-7). Для Бога важна не сама ахвяра ці спаўненне шлюбу, а тое, што мы Яму верныя. Бог патрабуе ад нас любові, залежнасці ад Яго, вернасці Яму. Ну а вернасць дадзенаму слову – гэта знак вернасці Яму. Таму нястрыманае абяцанне Бог можа ўспрымаць як асабістую здраду або легкадумнасць ці павярхоўнасць адносінаў. Можа гэта дзіўна, але на сённяшні дзень многія маладыя людзі, калі яны складаюць манаскія шлюбы, больш думаюць пра новы спосаб жыцця ў новай супольнасці, чым пра абяцанне, дадзенае Камусьці. І таму калі пачынаюцца цяжкасці, малады чалавек проста адыходзіць, бо ў яго мысленні ён мяняе спосаб жыцця, а не здраджвае Богу. Гэтак жа і з сакрамэнтам шлюбу. Маладыя найчасцей думаюць пра тое, што цяпер яны маюць маральны дазвол на сэксуальныя і ўвогуле больш блізкія адносіны, чым пра тое, што клянуцца «не пакінуць» сваю палавіну ні пры якіх абставінах.

Як жа цяжка нам разумець гэтую праўду! Мы даўно ўжо прызвычаіліся жыць у культуры, дзе дадзенае чалавекам слова не мае ніякай вагі. Клятвы дактароў, прысягі вайскоўцаў, абяцанні палітыкаў, абяцанні ў загсах ці нават перад алтаром… Для нас гэта ўсё даўным даўно стала пустым гукам. Мы нават не звяртаем увагі на нашыя абяцанні, бо яны і без таго часта пустыя. Для нас, на жаль, – так. Але не для Бога…

Падчас адных святарскіх рэкалекцый мы разважалі пра слугу Абрагама, які абяцае свайму гаспадару знайсці для яго сына Ісаака жонку. Заданне гэтага слугі простае – ён пасрэднік. Ён павінен прывесці абранніцу да абранніка. Слуга выконвае сваё заданне і незаўважна некуды знікае. Кіраўнік рэкалекцый казаў нам, што такой павінна быць святарская паслуга. Мы – толькі пасрэднікі. Мы прыводзім абранніцу (людзей, народ Божы) да Абранніка (Езуса) і знікаем. Мы служым Абранніку і не маем права прывязваць да сябе Яго народ, Яго авечак. На заканчэнне рэкалекцый святары, стоячы на каленях і дакранаючыся алтара, кляліся Богу, што ніколі не будуць квапіцца на Яго абранніцу-народ. Многія з нас глыбока перажылі гэтыя рэкалекцыі і абяцанні, дадзеныя Богу. Перажыў гэта таксама і я. Прайшлі гады, і аднаго разу Бог сказаў мне праз аднаго свайго пасланніка: «Скажы яму, каб не забываўся пра дадзенае абяцанне-шлюб». Я быў у шоку. Чалавек не ведаў, што гэта было за абяцанне, а я ведаў. Я не забыўся пра яго, але з гадамі, калі зніклі перажыванні, я стаў на гэтую тэму менш звяртаць увагі. Гэта не быў мой дадатковы шлюб. Гэта былі глыбокія рэкалекцыі, якія скончыліся пабожным абяцаннем. Так мне здавалася. Мала такіх альбо падобных абяцанняў мы даем? Я быў сапраўды ў шоку, каля зразумеў, што для Бога гэтае абяцанне шмат значыць, і Ён пра Яго памятае. Памятае, таму што Ён, у адрозненні ад нас, не кідае слоў на вецер.

Як жа важна для чалавека несці адказнасць за кожнае сваё слова і не кідацца направа і налева несвядомымі абяцаннямі! Калі я прыйшоў у семінарыю, нам сказалі, што ўсе нашыя абяцанні, якія мы давалі Богу да гэтага моманту, ануліруюцца. Крыху дзіўна нібыта, але якую ж гэта мае мудрасць! Многія з нас у падлеткавым узросце шмат чаго наабяцалі Богу. Так сабе, добра не падумаўшы, у парыве пачуццяў, захаплення, нясталасці альбо таму, што нехта нас падштурхнуў да такіх абяцанняў… Цяпер жа пачынаецца іншае жыццё, жыццё свядомае і адказнае. У нас з’явіліся іншыя абавязкі, чым былі да гэтага моманту. Абяцаннямі Богу нельга раскідвацца! Як жа мне шкада дзяцей у Польшчы, якія, рыхтуючыся да Першай Камуніі ці Бежмавання, пад уплывам манахіняў даюць Богу абяцанне, што не будуць ужываць алкаголю да 18 гадоў. У гэты момант многія дзеці ўжо становяцца ілгунамі і клятваадступнікамі, таму што робяць абяцанне не паводле ўласнага выбару, а пад уплывам сясцёр. Большасць з іх ужо праз некалькі гадоў зламаюць свае абяцанні…

ЗАЛЕЖНАСЦЬ ВЕРЫ АД ВЕРНАСЦІ

Вочы Пана скіраваны на справядлівых, і вушы Яго — на іхнія просьбы, але аблічча Пана супраць тых, хто чыніць зло (1 П 3,12).

Неяк я прачытаў гэтыя словы і здзівіўся: чаму такія моцныя словы мяне не кранаюць? Бог абяцае, што глядзіць на мяне, слухае мяне, аберагае ад ворагаў, а маё сэрца застаецца халодным… Я веру, што гэта Яго Слова. Веру, што яно праўдзівае. Але паколькі я сам часта не стрымліваю слова, паколькі маё слова часта з’яўляецца пустым гукам і не мае ніякай сілы, то мне цяжка паверыць у тое, што людзі будуць іншымі. Я гляджу на іх сваімі меркамі. І гэтак жа я гляджу на Бога і Яго Слова – сваімі меркамі. Суджу сам па сабе. Часта мы хочам чарговы раз перажыць Яго прысутнасць, мы хочам чарговы раз адчуць Яго любоў, таму што нам не хапае Яго Слова. Мы верым перажыванням, але так часта не верым Яго Слову! Чаму? Бо мы ўвогуле не верым слову: ні свайму, ні слову іншых. Можа гэта дзіўна гучыць, але НАША ВЕРА Ў БОГА залежыць ад НАШАЙ ВЕРНАСЦІ. Калі мы не будзем верныя свайму слову, то ніколі не паверым у тое, што Бог можа быць верны свайму Слову. Мы проста Яго не зразумеем! Вось чаму Біблія так шмат падкрэслівае, што Бог верны!

Ибо что же? если некоторые и неверны были, неверность их уничтожит ли верность Божию? Никак. Бог верен, а всякий человек лжив, как написано: Ты праведен в словах Твоих и победишь в суде Твоем (Рым 3,3-4).

Имя Господа прославляю; воздайте славу Богу нашему. Он твердыня; совершенны дела Его, и все пути Его праведны; Бог верен, и нет неправды [в Нем]; Он праведен и истинен (Друг 32,3-4).

Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, адпусціць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці. (1 Ян 1,9).


Ёсць такое паняцце як «аўтарытэт слова». Слова само па сабе з’яўляецца толькі наборам нейкіх гукаў. Заўважце, што тыя самыя словы ў вуснах розных людзей маюць часта зусім іншае значэнне. Аказваецца, усё залежыць не ад самога слова, а ад таго, хто гэтае слова сказаў. І таму абразлівае слова з вуснаў выпадковага чалавека гучыць зусім па-іншаму, чым з вуснаў найлепшага сябра. А абяцанне таго, хто мяне ўжо некалькі разоў падвёў і падмануў, будзе зусім інакш гучаць, чым абяцанне таго, хто ніколі не падманваў. За словам стаіць канкрэтны аўтарытэт і гэты аўтарытэт трэба набываць. Кожнае стрыманае слова працуе на карысць твайго аўтарытэту. Таму ты не можаш ні разу ні падвесці, ні падмануць, ні сказаць пустога слова. Твой аўтарытэт расце гадамі, а зруйнаваць яго можна ў адзін момант. Гэты нябачны аўтарытэт стаіць за тваім словам і надае яму сілу. А цяпер уявіце, якім павінен быць аўтарытэт Бога, калі па Яго слову ствараецца сусвет і ў адзін момант выходзяць з чалавека злыя духі.

Думаю, што калі Езус кажа вучням пра тое, што некаторыя злыя духі выганяюцца не толькі словам, але і пастом, то гаворка тут ідзе пра тое, што слова трэба падмацаваць нябачным духоўным аўтарытэтам у выглядзе невялічкага абяцання-ахвяры, якім з’яўляецца пост.

Згадзіцеся, прыгожая ў Евангеллі гісторыя з сотнікам:

Сотнік жа адказаў: «Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлены слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, сам маю ў падначаленні жаўнераў і кажу аднаму: “Ідзі”, і ідзе, а другому: “Прыйдзі”, і прыходзіць, а слугу майму: “Зрабі тое”, і робіць». Пачуўшы гэта, Езус здзівіўся і сказаў тым, хто ішоў за Ім: «Сапраўды кажу вам, ні ў кога ў Ізраэлі Я не знайшоў такой веры (Мц 8,8-10).

Сотнік ведае, што яго слова мае сілу сярод жаўнераў, таму што ён мае аўтарытэт сярод іх. Ён выпрацаваў гэты аўтарытэт, працаваў на яго гадамі. Яго слова мае сілу. Сотнік гэта ведае і менавіта таму верыць, што слова Езуса мае яшчэ большую сілу. Можна сказаць, гэтая гісторыя яскрава паказвае, як аўтарытэт нашага слова ўплывае на нашу веру ў Бога.

Калі нашае слова вернае, калі яно падмацаванае нашым аўтарытэтам, то яно набірае сілу. Мы можам толькі дзівіцца, чаму людзі выракаюцца зла і аддаюць Богу сваё жыццё аднымі і тымі ж словамі, а вынікі абсалютна іншыя. Бо, з аднаго боку, гэта залежыць ад Бога, які кожнаму з нас вызначыў свой шлях, а з іншага боку, гэта залежыць ад таго, наколькі нашае слова было сур’ёзным.

ЯК ВЫХОЎВАЦЬ СЯБЕ ДА ВЕРНАСЦІ?

Хіба што няма лепшай практыкі для гэтага, як штодзённы вячэрні рахунак сумлення, у часе якога мы найперш просім Духа Святога, каб нам нагадаў усё, што з намі адбывалася на працягу пражытага дня. Просім, каб дазволіў нам убачыць самае важнае і самае галоўнае. Наступны крок – пад Яго кіраўніцтвам стараемся гадзіну за гадзінай прагледзець наш дзень і ўбачыць пазітыўныя моманты, тое, што атрымалася, за што хочацца Богу падзякаваць. Дзякуем Яму. Наступны крок: пад кіраўніцтвам Духа Святога гадзіну па гадзіне мы ўзгадваем пражыты дзень, шукаючы нашых няўдачаў, грахоў і памылак, каб за іх папрасіць у Бога прабачэння. І апошні, чацвёрты крок: думаем пра тое, што я павінен зрабіць, каб мае памылкі не паўтарыліся заўтра. Чацвёрты крок часта павінен мець практычныя рашэнні, вельмі простыя, але рэальныя, асягальныя.

Думаю, дадзены рахунак сумлення пасуе не толькі да нашай тэмы, але і ўвогуле для таго, каб працаваць над сваім жыццём. І яшчэ варта зразумець: мы не зможам быць вернымі слову раптоўна, у адно імгненне. Вернасць – мазольная праца, працэс. І калі мы хочам выпрацаваць яе ў сабе, то цяпер ужо трэба звяртаць увагу на ўсялякія дробязі, на якія раней, магчыма, я ніколі не звярнуў бы ўвагі. Напрыклад, ці спазняюся я на прызначаныя сустрэчы, ці лёгка даю абяцанні Богу і людзям, ці ўвогуле клапачуся пра мой аўтарытэт дадзенага слова. У выхаванні вернасці значэнне маюць, здавалася б, самыя дробныя рэчы. Напрыклад, нядаўна Бог паказаў мне маю памылку ў працы з дзецьмі. Адзін хлопчык дрэнна сябе паводзіў на занятках, і я ў парыве гневу паабяцаў яму, што адшлёпаю яго, а пасля скажу маме. Хлопчык супакоіўся, а я не зрабіў ні таго, ні другога, бо пашкадаваў і сябе, і яго. У выніку я выкінуў слова на вецер, не стрымаў яго, і для хлопчыка я стаў падманшчыкам, я згубіў свой аўтарытэт слова. Ён, канечне, мне гэтага не сказаў, але так сталася. Для яго мае пагрозы часткова сталі пустымі. Яшчэ некалькі такіх маіх памылак, і ён перастане мне верыць, паважаць, слухацца.

Выхоўваць сваю вернасць можна толькі на канкрэтных сітуацыях. І таму дзеля гэтага патрэбны штодзённы рахунак сумлення. Не забывайма на яго, калі мы нават вельмі моцна стомленыя.

а.Аляксандр