- "ВІНАГРАДНІК"
- 3864
Бедная, бросаемая бурею, безутешная! Вот, Я положу камни твои на рубине и сделаю основание твое из сапфиров; и сделаю окна твои из рубинов и ворота твои - из жемчужин, и всю ограду твою - из драгоценных камней. И все сыновья твои будут научены Господом, и великий мир будет у сыновей твоих (Ісая 54, 11-13).
Но вот завет, который Я заключу с домом Израилевым после тех дней, говорит Господь: вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его, и буду им Богом, а они будут Моим народом. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более (Ер 31,33-34).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3440
Тэма веры неаднойчы гучала на сустрэчах “Вінаградніку”. Апрацоўваючы змест апошняй сустрэчы, я не стаўлю мэты паказаць нешта новае і невядомае, але хачу прапанаваць папрацаваць над прапанаваным зместам у малітве і роздуме. Найперш хочацца, каб разважаючы над дынамікай і развіццём веры Ізраільскага народу, мы самі знайшлі свой шлях веры ў гэтай дынаміцы.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4341
На шляху веры нам усё хочацца знайсці нейкія падпоркі. Будучы ў пілігрымцы ў Святой Зямлі, калі экскурсавод прапанавала нам чарговы раз дакрануцца да “святых” камянёў у чарговым месцы, я нікуды не пайшоў. Яна спытала ў мяне, чаму я не хачу “набрацца энэргетыкі”. Я жартам адказаў, што стаміўся кланяцца камяням. Яна пасмяялася і сказала: “Да, костыли – для маловерных…”. Чамусьці мне гэтыя словы моцна запамяталіся. Сапраўды, для веруючага адзіным вуглавым камнем, на якім можна будаваць, на які можна абаперціся, ёсць Езус Хрыстус. Нам жа, часта з прычыны слабой веры або адсутнасці глыбокіх адносінаў з Хрыстом, усё хочацца шукаць іншыя апоры, усё хочацца знайсці нейкія там кастылі.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4064
Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў». А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву». Тады сказаў другому: «Ідзі за Мною». Але той адказаў: «Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго». А Ён сказаў яму: «Пакінь памерлым хаваць сваіх памерлых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае». Яшчэ іншы сказаў: «Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі». А Езус сказаў яму: «Ніхто з тых, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага» (Лк 9,57-62).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3829
Некаторыя жартавалі, што будзем разважаць пра ўзрост... Але ж не... Гэтым разам мы разважалі пра неабходнасць духоўнага абнаўлення і пра тое, што Бог стварае ўсё новае. Некалі на «Вінаградніку» ўжо была падобная тэма – «Стары і новы чалавек». У нечым крыху прыйшлося паўтарыца, але было шмат новага…