вінградСапраўдныя змены адбываюцца толькі ў выпадку смерці старога чалавека і нараджэння новага. Гэта два асобныя працэсы, хоць часам можа выглядаць, што яны ідуць паралельна. Часта гэтая смерць не прыходзіць раптоўна, а крок за крокам, паступова. Гэтак жа і з новым нараджэннем – ты нібы пачынаеш нанова вучыцца жыць, нанова пазнаваць свет. З аднаго боку, табе здаецца, што ты нібы ўжо ўсё ведаў і ведаеш, але, з іншага боку, гэта ведаў стары чалавек, а цяпер нараджаецца новы.

 Гэта вельмі дзіўны і цікавы працэс. Маю магчымасць назіраць гэты працэс у сваім жыцці. Дзіўна гэта гучыць, але пасля дзесяці гадоў майго святарства Бог вучыць мяне маліцца, працаваць, наладжваць адносіны з людзьмі, пазнаваць нанова, што прыносіць табе дабро і благаслаўленне, а што нясе пракляцце. Гэты працэс магчымы толькі пры ўмове, што мы згаджаемся не на «касметыку», а на смерць старога чалавека…