- "ВІНАГРАДНІК"
- 3684
Назва тэмы нашага чарговага “Вінаградніку” узята з Пісання, аднак яна не зусім адлюстроўвае сутнасць таго, пра што пойдзе гаворка. Рэч у тым, што вельмі часта даводзіцца сустракацца з гісторыямі, калі вернікі, шукаючы выйсця са сваіх бедаў, пачынаюць звяртацца за дапамогай нават не да аднаго, а да некалькіх святароў і часам атрымліваюць розныя адказы, а нават часта супярэчлівыя. Зразумела, што гэта бянтэжыць вернікаў і яны не разумеюць, каго слухацца і што трэба рабіць.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3382
Калі мы чуем пра жывую ваду, то адразу згадваецца размова Езуса з самаранкай, дзе Езус абяцае ёй жывую ваду. Гэтая гісторыя, якую апісаў апостал Ян, вельмі кранальная і мы ўжо неаднойчы на «Вінаградніку» разважалі над гэтым тэкстам. Цяпер жа паспрабуем звярнуць увагу на тое, што вобраз жывой вады сустракаецца таксама і ў іншых месцах Пісання. Таму затрымаемся над тэкстам прарока Ераміі: Ибо два зла сделал народ Мой: Меня, источник воды живой, оставили, и высекли себе водоемы разбитые, которые не могут держать воды (Ер 2,13). Напрошваецца асобна разгледзець гэтыя «два зла”, пра якія кажа Бог прароку Ерамію.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3667
Жанчына кажа Яму: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца”. Кажа ёй Езус: “Вер Мне, жанчына, што надыходзіць гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Дух, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе (Ян 4,19-21.23-24).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 2670
Над прыпавесцю пра марнатраўнагасына і міласэрнага айца мы разважалі не раз. На гэтую тэму ёсць некалькі цікавых кніг. Аднак кожны раз гэтая прыпавесць адкрывае штосьці іншае, новае. На гэты раз мы не будзем разглядаць асобна двух сыноў, але паспрабуем убачыць, што паміж імі і не такая вялікая розніца, як можа здавацца на першы погляд. А таксама паспрабуем убачыць любоў Айца, які без асуджэння, і, не робячы розніцы паміж сынамі, выходзіць сустракаць як аднаго, так і другога.