"От Меня это было..."
Усіх прашу прабачэння, што даўно нічога не выкладваў і не пісаў, і нават не дабраўся апрацаваць апошні "Вінаграднік". Сёння вельмі мне ляжыць на сэрцы падзяліцца духоўнай творчасцю двух праваслаўных падвіжнікаў - святога Серафіма Вырыцкага і мітрапаліта Мануіла Лемешэўскага. Даследчыкі не ведаюць, хто дакладна з'яўляецца аўтарам тых тэкстаў, якімі я хачу з вамі падзяліцца. Некаторыя асцярожна выказваюцца пра тое, што гэтыя тэксты, насамрэч, з'яўляюцца не духоўнай творчасцю ўзгаданых падвіжнікаў, а прарочым Словам ад Госпада. Асабіста я менавіта ў гэта веру. Адважуся сказаць, што нават распазнаю характар Божага прарочага Слова, якое таксама чуў праз каталікоў ці пратэстантаў. Таму жадаю вам веры, каб ў гэтых радках убачыць не чалавечыя думкі, але Яго Пасланне.
а. Аляксандр