- СЛОВА
- 3142

Часта ў кругах харызматычных веруючыя любяць цытаваць апостала Паўла: хто вызнае Езуса Збаўцам і Панам, той збавіцца. Сказаў бы прасцей, хто прызнае Яго сваім Настаўнікам, сваім Гаспадаром, хто падпарадкуецца Яму і зробіць выбар паміж Ім і гэтым светам, той збавіцца. Наша збаўленне залежыць ад таго, ці зможам мы Яго выбраць. Аднак выбраць Яго, як аказваецца, не так проста…
- СЛОВА
- 3470

Езус хоча нас накарміць сабою. Пір пачынаецца ўжо тут, на зямлі. Ён пад час Святой Імшы накрывае для нас стол і запрашае сесці разам з Ім. Пір пачынаецца ўжо сёння. Ёсць шмат вернікаў, якія маюць Божы дар асабліва перажываць Божую прысутнасць у Святой Камуніі. Нехта плача. Іншы атрымлівае агромністы спакой у сэрцы. Яшчэ іншы перажывае моцнае хваляванне. Аднак многія з нас нічога не перажываюць. Адчуваю, што Бог запрашае нас сёння моцна паверыць у Яго Слова. Езус нам сёння тлумачыць, чаму нам так неабходная Святая Камунія, незалежна ад таго, ці мы перажываем Яго прысутнасць, ці не. Езус запрашае верыць Яго Слову. Верыць нават праз сілу, насуперак сабе і сваім сумнівам. Божы Сын абяцае нам дзве рэчы пры ўмове, што будзем спажываць Яго Цела і піць Яго Кроў – абяцае прабываць у нас і гарантуе ўваскрашэнне і жыццё вечнае
- СЛОВА
- 3009

...Я ўпэўнены, што на беразе Тыберыядскага мора Езус з’явіўся тае раніцы не выпадкова. Ён хацеў, каб Апосталы «набоўталіся», каб змучыліся, каб адчулі сваё бяссілле, каб не заставалася ім выбару. Гэта Божая правакацыя. Падобна ў сённяшнім Евангеллі Хрыстос правацыруе: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Езус выпрабоўвае. Езус хоча, каб вучні адчулі сваю бездапаможнасць.
- СЛОВА
- 3208

Калі разважаем пра грэх, то людзі найчасцей будуць казаць пра забойствы, крадзеж, грахі сэксуальныя. Але гэта толькі шапка айзбергу. Усё пачалося намнога раней. Усё каварства сатаны палягае ў тым, што ён нішчыць адносіны даверу і любові паміж чалавекам і Богам. Сказаў бы, што гэта яго тайная зброя. Мы можам асцерагацца вялікіх яго спакусаў і ўдараў. Можам рыхтаваць сябе да таго, каб, напрыклад, перамагчы магчымыя сэксуальныя спакусы, а на самой справе ўжо даўно атрымалі ўдар нажом пад робры.