- СЛОВА
- 3842
...Я ўпэўнены, што на беразе Тыберыядскага мора Езус з’явіўся тае раніцы не выпадкова. Ён хацеў, каб Апосталы «набоўталіся», каб змучыліся, каб адчулі сваё бяссілле, каб не заставалася ім выбару. Гэта Божая правакацыя. Падобна ў сённяшнім Евангеллі Хрыстос правацыруе: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Езус выпрабоўвае. Езус хоча, каб вучні адчулі сваю бездапаможнасць.
- СЛОВА
- 4077
Калі разважаем пра грэх, то людзі найчасцей будуць казаць пра забойствы, крадзеж, грахі сэксуальныя. Але гэта толькі шапка айзбергу. Усё пачалося намнога раней. Усё каварства сатаны палягае ў тым, што ён нішчыць адносіны даверу і любові паміж чалавекам і Богам. Сказаў бы, што гэта яго тайная зброя. Мы можам асцерагацца вялікіх яго спакусаў і ўдараў. Можам рыхтаваць сябе да таго, каб, напрыклад, перамагчы магчымыя сэксуальныя спакусы, а на самой справе ўжо даўно атрымалі ўдар нажом пад робры.
- СЛОВА
- 3664
Сілай Духа Святога ў дзень Пяцідзесятніцы Бог аб’ядноўвае сваіх вучняў вакол сябе. Яны не проста маюць адзінства, яны сабраныя вакол Бога, яны глядзяць на Яго, яны Яму верныя, яны Яго любяць. Гэта іх яднае. Нехта сказаў, што сябры з’яўляюцца тады, калі, нягледзячы на розніцу ў характарах і поглядах, з’яўляецца нешта такое, што становіцца большым за адрозненні і пачынае аб’ядноўваць. Гэтым элементам для апосталаў стаў Бог. Святы Ігнацы Лаёла шукаў тых людзей, якіх будзе аб’ядноўваць Бог і называў іх «сябрамі Бога».
- СЛОВА
- 4460
Чалавека «завабіць» у касцёл можна рознымі рэчамі – ведамі, гарбатай, гітарай, кампаніяй, пілігрымкамі, патрыятызмам, сенсацыямі, пачуццёвымі перажываннямі і г.д. Нехта прыйдзе ў святыню, бо яго напаткала бяда, але бяда некалі можа вырашыцца… Затрымацца ўсур’ёз пры Богу чалавек можа толькі па адной прычыне – калі пачне Яго любіць.