- СЛОВА
- 3872
Езус ні словам не кажа пра колькасць. Уся сіла Яго адказу тоіцца ў слове подвизайтесь і ў вобразе вузкай брамы. Езус не кажа, колькі будзе збаўленых, але кажа: СТАРАЙСЯ… Калі я думаю пра колькасць, мне хочацца нібы схавацца ў масавасці, у натоўпе, сярод усіх. А ўваход у Божае Валадарства адбываецца праз вузкую браму. Там праходзяць па адным, а не прамільгваюць незаўважна і «на халяву». Кожны з нас павінен ПАСТАРАЦЦА. Такое ўражанне, што Езус кажа: не загружайся пытаннямі КАЛІ і КОЛЬКІ, а СТАРАЙСЯ, будзь заўсёды гатовым стаць перад ІМ. Усё залежыць ад таго, наколькі ты верыш і наколькі табе гэта сапраўды патрэбна. Калі па-сапраўднаму патрэбна, то ты ўжо проста не зможаш спакойна жыць з гэтым пытаннем, ты будзеш хвалявацца і рабіць высілкі ў сваім жыцці.
- СЛОВА
- 4479
Я ўпэўнены, што залежнасць ад багаццяў рознай стадыі прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Яна нас пераследуе ад моманту, калі мы пачынаем нешта рабіць у нашым жыцці, аж да магільнага грудка. Ды нават, думаючы пра смерць, людзям часта хочацца, каб іх пахавалі толькі ў гэтым месцы, апранулі толькі ў гэты касцюм і накрылі толькі гэтай дошкай. Чаму? Бо гэта мая зямля, мая магіла, мая любімая кашуля і г.д. Такое ўражанне, што сатана сэксуальным грахом паставіў сённяшні свет на калені, а багацце зрабілася ідалам нашай цывілізацыі...
- СЛОВА
- 3526
Некалі я сказаў сабе, што для мяне не мае значэння, як Бог гаворыць – мне асабіста ці праз іншага чалавека, праз сучасную кнігу ці праз Біблію. Самае галоўнае – ведаць, што гэта гаворыць менавіта Ён. І яшчэ вельмі важна — прыняць гэтае Слова.
У сераду я адпраўляў Імшу і чытаў першае чытанне: “Так сказал Господь: если ты обратишься, то Я восставлю тебя, и будешь предстоять пред лицем Моим; и если извлечешь драгоценное из ничтожного, то будешь как Мои уста. Они сами будут обращаться к тебе, а не ты будешь обращаться к ним” (Ерамія 15,19). Да мяне вельмі рэдка прамаўляе Слова Бога падчас Святой Імшы. Зазвычай я малюся, разважаю, або пакрысе, слова за словам «разжоўваю» біблейскі фрагмент, каб Слова сталася жывым. Гэтым разам было інакш. Я нічога не перажываў, не меў адметных пачуццяў, нікога не бачыў і не чуў. Я проста зразумеў, што гэты фрагмент Бібліі скіраваны проста да мяне. Ён — ад Бога, і ён вельмі важны.
У той самы дзень да мяне прыехала адна жанчына, і я ў кантэксце нашай размовы проста не мог не пераказаць сваімі словамі тое, што Бог паклаў мне на сэрца. Пасля было яшчэ некалькі гісторыяў, калі я чытаў людзям гэтае Слова, а яны не разумелі і прасілі, каб я “разжаваў” Яго для іх сваімі словамі. Я выконваў іхнюю просьбу, і фрагмент станавіўся для іх жывым… Не ведаю, ці трэба гэта некаму, але я вырашыў, можа, банальна і наіўна “разжаваць” дадзенае Слова Бога для наведнікаў сайта. Веру, што гэты ўрывак асабліва будзе кранацца людзей з пакліканнем апосталаў і евангелістаў, тых, чыё сэрца неспакойнае ад думкі, што ёсць яшчэ людзі, якія не сустрэліся з Богам. Дык вось, «разжоўваю»:

ТАК КАЖА БОГ: калі ты навучышся аддзяляць САМАЕ ВАЖНАЕ І ГАЛОЎНАЕ ад таго, што малаважнае (“суета”), то твае вусны стануцца МАІМІ, Я САМ БУДУ ГАВАРЫЦЬ ПРАЗ ЦЯБЕ. Табе не трэба будзе шукаць людзей, бегаць за імі і злавацца, што ніхто цябе не слухае і не разумее, а ты так шмат добрых і Божых рэчаў хочаш ім сказаць. Толькі навучыся аддзяляць, і людзі самі прыдуць да цябе, бо Я БУДУ ІХ ЗБІРАЦЬ…
- СЛОВА
- 2800
- СЛОВА
- 3245
Каб быць верным навуцы Езуса, не трэба даказваць што было раней – яйка ці курыца, не трэба ламаць галаву, ці Дарвін са сваёй тэорыяй ад злога ці не, не трэба шукаць вінаватых у падзелах сярод хрысціянаў, не трэба валтузіцца з тэмай крыжовых паходаў, інквізіцый, т.зв. “кананічных тэрыторый праваслаўя” і г.д. Не ад гэтага залежыць наша збаўленне. Адзін з білетаў у рай знаходзіцца ў нашай кішэні і на ім напісана: СТАНЬ БЛІЖНІМ ДЛЯ ІНШАГА...