Вяртанне
  • ГАЛОЎНАЯ
  • СВЕДЧАННІ
  • СЛОВА
  • "ВІНАГРАДНІК"
  • НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
  • МАРЫЯНЕ
  • АЎДЫЁЗАПІСЫ
  • АБ'ЯВЫ
  • Галоўная
  • СЛОВА

ПРА ПРАБЛЕМЫ, ЯКІЯ, НА САМОЙ СПРАВЕ, НЕ ПРАБЛЕМЫ (нядзеля, 31.10)

СЛОВА
30 Кастрычнік 2010
3584
Асабіста мне часам крыўдна, калі бачу, як перад рэкалекцыямі (духоўнымі практыкаваннямі) ў людзей, як на тое, пачынаюць з’яўляцца нейкія важныя справы і яны адразу ж апускаюць рукі, кідаюцца з галавой у клопаты гэтага свету. А, тым часам, часта — гэта ўсяго толькі перашкоды, якія трэба нейкім чынам «пераскочыць», перамагчы...
Ведаеце, я не здзівіўся б, калі б даведаўся, што зусім не выпадкова вакол Езуса цеснай сцяной стаялі гіганты па два метры, а Закхей скакаў бы са сваім метр пяцьдзесят. Для яго гэтая сітуацыя была Божай правакацыяй, і ён яе ўдала пераскочыў.

РАБЫ АЛЬБО ЯГО ДЗЕЦІ? (нядзеля, 17.10)

СЛОВА
16 Кастрычнік 2010
2692

Калі я распазнаваў сваё пакліканне, імкнуўся зразумець, чаго хоча ад мяне Бог, то доўгія гады мучыўся, спавядаўся і даставаў сваімі страхамі і неспакоямі духоўнага кіраўніка. І аднойчы ён сказаў мне: «А ты сам чаго хочаш?» Мяне гэтае пытанне выбіла з каляіны. Бо я ж чалавек веруючы, заўсёды хацеў спаўняць Яго Волю, хацеў Яму служыць. Цяпер я разумею, што тады мне быў блізкі вобраз раба, а не дзіцяці Божага. А да таго ж ува мне глыбока сядзелі беларуская памяркоўнасць і “лагоднасць”. Сёння я гэта называю бесхрыбетнасцю. Карацей, нават у адносінах да Бога я жыў па прынцыпе: што мне скажуць, тое і зраблю, куды піхнуць, туды і павалюся...

БЯДА ТЫМ, ХТО НЕ ДАВОДЗІЦЬ СПРАВУ ДА КАНЦА (28 нядзеля,10.10)

СЛОВА
09 Кастрычнік 2010
3258
Дзевяць пракажоных атрымалі аздараўленне цела, але не ўратавалі свайго духа, не прынялі Езуса як Госпада. Некалі яны мелі патрэбу, яны былі самотнымі,жылі па-за грамадствам, цярпелі. Яны выйшлі і крычалі: Госпадзе, змілуйся! Цяпер жа яны здаровыя, жыццё наладзілася і больш нічога не трэба.

ЯК ПАВЕРЫЦЬ НАСТОЛЬКІ МОЦНА, КАБ МАГЧЫ ПЕРАНОСІЦЬ ГОРЫ? (27 нядзеля)

СЛОВА
02 Кастрычнік 2010
3899

Тыдзень таму адзін з вязняў сказаў, што злы ледзьве не паставіў яго на калені, бо пачалася хвароба і яму падсоўвалі лекі. На маё пытанне, чаму ён адмовіўся ад лекаў, той адказаў: «Маё здароўе, жыццё і смерць у руках Божых, і я буду ў Імя Ісуса загадваць хваробе адысці ад мяне роўна столькі, колькі Бог будзе хацець трымаць мяне пры жыцці»... Я разумею, што многія могуць адчуваць, чытаючы такія гісторыі. У мяне ў сэрцы таксама круцілася: пратэстанцкія ідыёты, фундаменталісты, а цывілізацыя для каго? Праблема толькі ў тым, што я з цывілізацыяй глытаю “калёсы” ад прастуды, а мае “фундаменталісты” вераць Яму, могуць радавацца кожным днём, удзячныя Яму за кожную дробязь і Яго Імя не сыходзіць з іхніх вуснаў.

СМЯРОТНЫЯ ГУЛЬНІ З АБЫЯКАВАСЦЮ (26 нядзеля)

СЛОВА
26 Верасень 2010
2725

У Евангеллі багаты чалавек асуджаны не за тое, што был богат, одевался в порфиру и виссон и каждый день пиршествовал блистательно, а за тое, што пад яго дзвярыма гінуў Лазар. Мы нават не ведаем, ці прычыніўся нейкім чынам наш багацей да беднасці Лазара. Магчыма, ён нічога дрэннага яму не зрабіў, не абакраў, не ашукаў, не пабіў. Магчыма, яны былі нават чужымі людзьмі і, у прынцыпе, адзін пра аднаго маглі нічога і не ведаць. А Бог якраз за гэта і асуджае багацея. За тое, што яны былі чужымі людзьмі, за тое, што багацей быў абыякавы і не цікавіўся лёсам Лазара...

Старонка 18 з 22

  • 13
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...
  • 21
  • 22

Аб'явы

Запрашэнне на "Вінаграднік" (21 мая 2022 года)

абявы Вінаградніку"Духоўная сям'я. Хто мой брат і сястра?"

Вельмі часта даводзіцца чуць, што ўсе людзі на планеце - гэта браты і сёстры, бо ўсе паходзяць ад Адама і Евы. З аднаго боку нібыта гэта і праўда, але з іншага боку Біблія ў многіх момантах паказвае нам, што з некаторымі нельга садзіцца за адзін стол і падаваць рукі. А вучэнне Хрыста выразна пакажа нам, што духоўная сям'я - гэта далёка не ўсе людзі на Зямлі.


Наверх

Яндекс.Метрика

© 2022 Вяртанне