- "ВІНАГРАДНІК"
- 5431
Чаму нас зацікавіла гэтая тэма? Я глыбока перакананы, што існаванне пэўных межаў у адносінах з іншымі людзьмі сведчыць не толькі пра культуру чалавека, але найперш пра нашу сталасць. Чалавек, які становіцца дарослым, проста вымушаны задумвацца над межамі у адносінах з іншымі людзьмі. Гэта тычыцца таксама і духоўнага жыцця. Я нават не магу ўявіць духоўны рост чалавека, які не мае ніякіх межаў у адносінах з людзьмі. Нават калі мы не маем ніякіх ворагаў, калі мы пазітыўныя ў адносінах да ўсіх людзей на планеце, нават калі ўмеем у любых сітуацыях знаходзіць мір і паяднанне, то гэтая тэма межаў усё роўна будзе час ад часу паўставаць перад намі.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4089
Бедная, бросаемая бурею, безутешная! Вот, Я положу камни твои на рубине и сделаю основание твое из сапфиров; и сделаю окна твои из рубинов и ворота твои - из жемчужин, и всю ограду твою - из драгоценных камней. И все сыновья твои будут научены Господом, и великий мир будет у сыновей твоих (Ісая 54, 11-13).
Но вот завет, который Я заключу с домом Израилевым после тех дней, говорит Господь: вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его, и буду им Богом, а они будут Моим народом. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более (Ер 31,33-34).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3681
Тэма веры неаднойчы гучала на сустрэчах “Вінаградніку”. Апрацоўваючы змест апошняй сустрэчы, я не стаўлю мэты паказаць нешта новае і невядомае, але хачу прапанаваць папрацаваць над прапанаваным зместам у малітве і роздуме. Найперш хочацца, каб разважаючы над дынамікай і развіццём веры Ізраільскага народу, мы самі знайшлі свой шлях веры ў гэтай дынаміцы.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4666
На шляху веры нам усё хочацца знайсці нейкія падпоркі. Будучы ў пілігрымцы ў Святой Зямлі, калі экскурсавод прапанавала нам чарговы раз дакрануцца да “святых” камянёў у чарговым месцы, я нікуды не пайшоў. Яна спытала ў мяне, чаму я не хачу “набрацца энэргетыкі”. Я жартам адказаў, што стаміўся кланяцца камяням. Яна пасмяялася і сказала: “Да, костыли – для маловерных…”. Чамусьці мне гэтыя словы моцна запамяталіся. Сапраўды, для веруючага адзіным вуглавым камнем, на якім можна будаваць, на які можна абаперціся, ёсць Езус Хрыстус. Нам жа, часта з прычыны слабой веры або адсутнасці глыбокіх адносінаў з Хрыстом, усё хочацца шукаць іншыя апоры, усё хочацца знайсці нейкія там кастылі.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4313
Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў». А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву». Тады сказаў другому: «Ідзі за Мною». Але той адказаў: «Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго». А Ён сказаў яму: «Пакінь памерлым хаваць сваіх памерлых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае». Яшчэ іншы сказаў: «Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі». А Езус сказаў яму: «Ніхто з тых, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага» (Лк 9,57-62).
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4147
Некаторыя жартавалі, што будзем разважаць пра ўзрост... Але ж не... Гэтым разам мы разважалі пра неабходнасць духоўнага абнаўлення і пра тое, што Бог стварае ўсё новае. Некалі на «Вінаградніку» ўжо была падобная тэма – «Стары і новы чалавек». У нечым крыху прыйшлося паўтарыца, але было шмат новага…
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4009
Якія ў нас нараджаюцца пачуцці, калі мы чуем пра грошы, фінансы, пра ахвярнасць? Як правіла, нараджаецца страх і неспакой, што нехта спрабуе паквапіцца на маю прыватнасць, на частку майго жыцця, на нешта маё асабістае. Асабіста я такса не вельмі люблю такіх тэмаў. Не люблю, калі мне хтосьці кажа, а яшчэ нашмат больш не люблю сам казаць пра фінансы іншым. Таму стараюся такіх тэм не кранаць. Аднак у нашай размове націск будзе зроблены на штосьці іншае. Гаворка найперш пойдзе пра тое, што гэта Бог сам шчодры, гэта Ён гатовы на ахвяры. А наша шчодрасць і ахвярнасць – вынік таго, што мы хочам быць да Яго падобнымі, хочам быць з Ім заадно.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3638
Назва тэмы чарговага “Вінаградніку” – “Навучыцца чакаць” можа й не зусім адпаведная, паколькі за адну сустрэчу “Вінаградніку” наўрад ці мы навучымся гэтаму. У лепшым выпадку можам пачуць нешта для нас важнае, але ўжо зусім іншае пытанне, ці мы хоць што-небудзь з гэтым паспрабуем зрабіць, не кажучы пра тое, што навучыцца нечаму – гэта доўгі працэс.
Гаворка найперш ідзе ўвогуле пра чаканне, пра тое, што гэтае паняцце існуе ад самага пачатку чалавечай гісторыі, што яно важнае для Бога, для чалавечай цывілізацыі і для кожнага з нас асабіста.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 3552
«Колькі разоў Бог распальваў тваё сэрца зноў і зноў?». Асабіста я са здзіўленнем адкрыў для сябе, што Бог так шмат распальваў маё сэрца, так шмат даваў і надалей дае магчымасцяў пачаць спачатку! Але гарыць гэтае сэрца чамусьці, як правіла, нядоўга. Са здзіўленнем адкрываю, што пытанне не ў тым, як распаліць сэрца наноў. Такіх момантаў было і ёсць больш чым дастаткова. Пытанне ў тым, як утрымаць гэты агонь, як не дазволіць яму пагаснуць.
- "ВІНАГРАДНІК"
- 4105
Назва тэмы нашага чарговага “Вінаградніку” узята з Пісання, аднак яна не зусім адлюстроўвае сутнасць таго, пра што пойдзе гаворка. Рэч у тым, што вельмі часта даводзіцца сустракацца з гісторыямі, калі вернікі, шукаючы выйсця са сваіх бедаў, пачынаюць звяртацца за дапамогай нават не да аднаго, а да некалькіх святароў і часам атрымліваюць розныя адказы, а нават часта супярэчлівыя. Зразумела, што гэта бянтэжыць вернікаў і яны не разумеюць, каго слухацца і што трэба рабіць.