Вяртанне
  • ГАЛОЎНАЯ
  • СВЕДЧАННІ
  • СЛОВА
  • "ВІНАГРАДНІК"
  • НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
  • МАРЫЯНЕ
  • АЎДЫЁЗАПІСЫ
  • АБ'ЯВЫ
  • Галоўная

Пакора (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
18 Сакавік 2020
2534

1

Тэма пакоры вядомая для кожнага верніка. Але, заўважым, мы лёгка і ўпэўненна заклікаем адзін аднаго да таго, каб быць пакорнымі, і значна радзей імкнемся вымагаць пакоры ад саміх сябе. У Бібліі, што праўда, мы не так шмат знойдзем тэкстаў пра пакору. І ўсё ж нашая тэма для духоўнага жыцця мае агромністае значэнне.

Межы ў людскіх адносінах (канферэнцыя - 2 частка)

"ВІНАГРАДНІК"
15 Люты 2020
1931

1У псіхалогіі тэма асабістых межаў вельмі папулярная. Але мы ставім перад сабой задачу разабрацца ў ёй па-хрысціянску. Наша задача – зрабіць з сябе не байца, які любому дасць адпор, бо навучыўся выстройваць межы. Такіх людзей у свеце дастаткова. Яны самаўпэўненыя, часта эгаісты, часта пагарджаюць і выкарыстоўваюць іншых, часам могуць здабыць многае, што ім хочацца, і любым коштам. Такія людзі добра разбіраюцца ў сваіх асабістых межах. Яны лёгка могуць адкінуць любога чалавека, уключаючы мужа, дзяцей ці бацькоў, калі толькі адчуюць, што нехта з іх пагражае іхнім асабістым межам, іхняму асабістаму камфорту.

Межы ў людскіх адносінах (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
06 Снежань 2019
3356

1Чаму нас зацікавіла гэтая тэма? Я глыбока перакананы, што існаванне пэўных межаў у адносінах з іншымі людзьмі сведчыць не толькі пра культуру чалавека, але найперш пра нашу сталасць. Чалавек, які становіцца дарослым, проста вымушаны задумвацца над межамі у адносінах з іншымі людзьмі. Гэта тычыцца таксама і духоўнага жыцця. Я нават не магу ўявіць духоўны рост чалавека, які не мае ніякіх межаў у адносінах з людзьмі. Нават калі мы не маем ніякіх ворагаў, калі мы пазітыўныя ў адносінах да ўсіх людзей на планеце, нават калі ўмеем у любых сітуацыях знаходзіць мір і паяднанне, то гэтая тэма межаў усё роўна будзе час ад часу паўставаць перад намі.

Навучаныя Богам (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
23 Кастрычнік 2019
2680

1Бедная, бросаемая бурею, безутешная! Вот, Я положу камни твои на рубине и сделаю основание твое из сапфиров; и сделаю окна твои из рубинов и ворота твои - из жемчужин, и всю ограду твою - из драгоценных камней. И все сыновья твои будут научены Господом, и великий мир будет у сыновей твоих (Ісая 54, 11-13).

 Но вот завет, который Я заключу с домом Израилевым после тех дней, говорит Господь: вложу закон Мой во внутренность их и на сердцах их напишу его, и буду им Богом, а они будут Моим народом. И уже не будут учить друг друга, брат брата, и говорить: "познайте Господа", ибо все сами будут знать Меня, от малого до большого, говорит Господь, потому что Я прощу беззакония их и грехов их уже не воспомяну более (Ер 31,33-34).

Вера чыніць цуды (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
29 Май 2019
2249

1Тэма веры неаднойчы гучала на сустрэчах “Вінаградніку”. Апрацоўваючы змест апошняй сустрэчы, я не стаўлю мэты паказаць нешта новае і невядомае, але хачу прапанаваць папрацаваць над прапанаваным  зместам у малітве і роздуме. Найперш  хочацца, каб разважаючы над дынамікай і развіццём веры Ізраільскага народу, мы самі знайшлі свой шлях веры ў гэтай дынаміцы.

Вера і духоўны рост (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
02 Май 2019
2864

1На шляху веры нам усё хочацца знайсці нейкія падпоркі. Будучы ў пілігрымцы ў Святой Зямлі, калі экскурсавод прапанавала нам чарговы раз дакрануцца да “святых” камянёў у чарговым месцы, я нікуды не пайшоў. Яна спытала ў мяне, чаму я не хачу “набрацца энэргетыкі”. Я жартам адказаў, што стаміўся кланяцца камяням. Яна пасмяялася і сказала: “Да, костыли – для маловерных…”. Чамусьці мне гэтыя словы моцна запамяталіся. Сапраўды, для веруючага адзіным вуглавым камнем, на якім можна будаваць, на які можна абаперціся, ёсць Езус Хрыстус. Нам жа, часта з прычыны слабой веры або адсутнасці глыбокіх адносінаў з Хрыстом, усё хочацца шукаць іншыя апоры, усё хочацца знайсці нейкія там кастылі.

Не азірацца назад (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
27 Люты 2019
2670

1Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў». А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву». Тады сказаў другому: «Ідзі за Мною». Але той адказаў: «Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго». А Ён сказаў яму: «Пакінь памерлым хаваць сваіх памерлых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае». Яшчэ іншы сказаў: «Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі». А Езус сказаў яму: «Ніхто з тых, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага» (Лк 9,57-62).

Старыя і новыя мяхі (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
24 Студзень 2019
2597

1

Некаторыя жартавалі, што будзем разважаць пра ўзрост... Але ж не... Гэтым разам мы разважалі пра неабходнасць духоўнага абнаўлення і пра тое, што Бог стварае ўсё новае. Некалі на «Вінаградніку» ўжо была падобная тэма – «Стары і новы чалавек». У нечым крыху прыйшлося паўтарыца, але было шмат новага…

 

 

Бог благаслаўляе шчодрую руку (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
12 Снежань 2018
2669

10Якія ў нас нараджаюцца пачуцці, калі мы чуем пра грошы, фінансы, пра ахвярнасць? Як правіла, нараджаецца страх і неспакой, што нехта спрабуе паквапіцца на маю прыватнасць, на частку майго жыцця, на нешта маё асабістае. Асабіста я такса не вельмі люблю такіх тэмаў. Не люблю, калі мне хтосьці кажа, а яшчэ нашмат больш не люблю сам казаць пра фінансы іншым. Таму стараюся такіх тэм не кранаць. Аднак у нашай размове націск будзе зроблены на штосьці іншае. Гаворка найперш пойдзе пра тое, што гэта Бог  сам шчодры, гэта Ён гатовы на ахвяры. А наша шчодрасць і ахвярнасць – вынік таго, што мы хочам быць да Яго падобнымі, хочам быць з Ім заадно.

Навучыцца чакаць (канферэнцыя)

"ВІНАГРАДНІК"
06 Лістапад 2018
2288

01Назва тэмы чарговага “Вінаградніку” – “Навучыцца чакаць” можа й не зусім адпаведная, паколькі за адну сустрэчу “Вінаградніку” наўрад ці мы навучымся гэтаму. У лепшым выпадку можам пачуць нешта для нас важнае, але ўжо зусім іншае пытанне, ці мы хоць што-небудзь з гэтым паспрабуем зрабіць, не кажучы пра тое, што навучыцца нечаму – гэта доўгі працэс.

Гаворка найперш ідзе ўвогуле пра чаканне, пра тое, што гэтае паняцце існуе ад самага пачатку чалавечай гісторыі, што яно важнае для Бога, для чалавечай цывілізацыі і для кожнага з нас асабіста.

Старонка 5 з 25

  • 1
  • 2
  • 3
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...

Аб'явы


Наверх

Яндекс.Метрика

© 2021 Вяртанне