Вяртанне
  • ГАЛОЎНАЯ
  • СВЕДЧАННІ
  • СЛОВА
  • "ВІНАГРАДНІК"
  • НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА
  • МАРЫЯНЕ
  • АЎДЫЁЗАПІСЫ
  • АБ'ЯВЫ
  • Галоўная

Адпачынак ("ВІНАГРАДНІК")

"ВІНАГРАДНІК"
23 Снежань 2011
3579

Прапаноўваю нейкую частку тэмы, якая прагучала на апошняй сустрэчы "ВІНАГРАДНІКУ" ў Оршы. Тэма адпачынку з'яўляецца ў нейкім сэнсе працягам тэмы размеркавання часу і вызначэння мэтаў.
а. Аляксандр

Рыхтуючы шляхі Пану (казанне, 11.12.2011)

СЛОВА
12 Снежань 2011
3097
Калі мы паказваем пальцам на Святло, якім з’яўляецца Бог, а ў выніку так засяроджваем увагу на гэтым працэсе «паказвання», што чалавек пачынае глядзець ужо не на Святло, а толькі на палец, то кепскі з нас сведка Бога. Наша задача – паказаць Бога і знікнуць, не прывязваючы нікога да сябе...

ТВОЙ ДОМ – МОЙ ДОМ… (13.11.2011)

СЛОВА
13 Лістапад 2011
3386
Ёсць у мяне добрая воля і нават знайшоў час, каб падзяліцца Божым Словам, але не маю чамусьці натхнення пісаць казанне. Таму прапаную пытанні для разважанняў альбо пункты для медытацыі. Памаліцеся, пачытайце некалькі разоў евангельскую прыпавесць, удумайцеся і папрасіце Духа Святога паказаць, што для вас важна з усяго гэтага на дадзены момант.
а. Аляксандр

ПОСТАНОВКА ЦЕЛЕЙ

"ВІНАГРАДНІК"
09 Лістапад 2011
3555
Прапаноўваю вельмі патрэбную тэму, над якой павінны затрымацца многія хрысціяне. Гэта тэма з аднаго сайта.
а. Аляксандр

Сведчанне турэмнага наркамана

СВЕДЧАННІ
22 Кастрычнік 2011
3495
Скажу шчыра. Сведчанне даволі цяжкое і па-рознаму яго можна ацэньваць (калі сведчанні ўвогуле можна каментаваць ці ацэньваць...). Некаторым будзе складана яго чытаць да канца. Мне гісторыя Руслана паказвае наколькі праўдзівыя словы Хрыста пра злога духа, які, будучы выгнаным, блукае па пустыні і вяртаецца ў тое самае месца. Вяртаецца, ды і не адзін... Сведчанне Руслана - гэта доказ таму, што ў духоўным жыцці ніколі нельга быць самаўпэўненым. Канчатковая перамога прыходзіць толькі тады, калі наша сэрца перастане біцца...
а. Аляксандр

ПРА ЗАПРАШЭННЕ, АД ЯКОГА НЕЛЬГА АДМОВІЦЦА, АБО ПРА ВЫБАР, ЯКОГА НЯМА… (казанне 09.10.11)

СЛОВА
09 Кастрычнік 2011
3754
...пасля смерці, калі станем перад Каралём-Богам, мы са здзіўленнем убачым, што ёсць толькі пір. І ўсё… А вакол піру толькі цемра. І няма месца на тваю філасофію, на пустую балбатню. Ты альбо на піры, альбо ў цемры… Цікавы пір. Цябе на Яго запрашаюць, і ты можаш адмовіцца ад яго. Але, разам з тым, ты разумееш, што ў цябе... няма выбару. Ёсць і адначасна няма. Бо вакол піру толькі цемра, плач і скрыгатанне зубоў.

малітва старога чалавека

СЛОВА
17 Верасень 2011
3223

Не маю натхнення іншага пісаць, але гэтыя дзьве малітвы мне запалі на сэрцы... Пасля першай зразумеў, што я мусіць добра пастарэў:)

РАЗВЕЙВАЮЧЫ ІЛЮЗІІ НАШАЙ ДАБРЫНІ І СВЯТАСЦІ (казанне, 04.09.2011)

СЛОВА
05 Верасень 2011
3711
Людзям, верным Богу, Госпад паказвае, што часценька надыходзяць хвіліны, калі ну проста ніяк нельга быць добранькім для людзей. Бо трэба паказваць ім іхнія памылкі, называць грахі, запрашаць да зменаў. Карацей, у вачах гэтага свету ты перастаеш быць добрым. Ты можаш не даць грошы тым, хто просіць на білет або так званы хлеб. Ты можаш прагнаць сяброўку, якая прыйшла «за падтрымкай і разуменнем» перад абортам. Ты можаш перастаць дзесяты раз выцягваць з балота дачку альбо мужа. Чаму ты так робіш? Бо ў цябе з’явілася іншая мэта. Не проста быць добрым, а ДАПАМАГЧЫ ЧАЛАВЕКУ...

Распазнанне духаў (пав. св. Ігнацыя Лаёлы) (І)

"ВІНАГРАДНІК"
13 Жнівень 2011
3303
Хвала Хрысту!

І, сапраўды, слава Богу! Ужо доўгі час мяне мучае сумленне па прычыне таго, што сайт не абнаўляецца. А не абнаўлеяцца ён як мінімум па двух прычынах: 1) мая асабістая бытавая суматоха ў сувязі з рамонтамі; 2) брак натхнення пісаць recourse . Ну а слава Богу за тое, што гэта "зацішша" на сайце пабудзіла мяне пашукаць гатовыя тэксты Божых сяброў (мудрых людзей) для тых, хто наведвае сайт і хто прагне нечага жывога. Сёння з вялікай радасцю прапаноўваю пачытаць пра адну з самых важных тэмаў у духоўным жыцці святога Ігнацыя Лаёлы (мой любімчык bully ). Гэта тэма крыху раскрываецца на Школе Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі, але не настолькі глыбока, як у дадзеным артыкуле. Таму ўсім раю не ляніцца і акунуцца ў яе. Аллелюя!


а. Аляксандр

Распазнанне духаў (пав. св. Ігнацыя Лаёлы) (ІІ)

"ВІНАГРАДНІК"
13 Жнівень 2011
3233
працяг...

Старонка 30 з 38

  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34

Аб'явы


Наверх

Яндекс.Метрика

© 2023 Вяртанне