- СЛОВА
- 3691
Бадай што любы грэх нараджаецца з прычыны адсутнасці любові да Яго. Любімы чалавек становіцца для іншага больш важным, больш важнай становіцца праца, сям’я, кар’ера, погляды іншых людзей, клопат пра ўласнае жыццё і бяспеку, няздольнасць саступіць іншаму чалавеку, амбіцыі, недахоп часу на малітву і сустрэчу з Ім – усё гэта мае той самы корань: не стае любові да Бога. Проста ў гэтым недахопе штосьці становіцца для цябе больш важным, чым Ён...
- СЛОВА
- 3865
Бог Айцец пасылае Свайго Сына на зямлю, дае Яму цярпенне, каб ратаваць людзей. Бог думае не пра сябе, не пра тое, што Яму цяжка, а пра людзей. Дзеля іх Ён гатовы аддаць самае каштоўнае… А што Сын? Ён не працівіцца. Ён думае не пра сябе, а пра Айца, пра вернасць Яму, пра Яго планы, а не свае. А таксама думае, зноў жа, не пра сябе, а пра дабро людзей. Ён, падобна як і Айцец, гатовы цярпець дзеля дабра іншых. Напэўна ў гэтым і ёсць сапраўдная Божая любоў! Любіць па-сапраўднаму – гэта тады, калі глядзіш не на сябе, не на свае перажыванні, а на іншых. Дух гэтага свету прапаноўвае нешна адваротнае – тое, што табе падабаецца, што любіш, твае планы і похаці, тваю сям’ю, багацці, амбіцыі, твой касцёл…
- СЛОВА
- 4094
Хачу звярнуць вашу ўвагу на слова "помач". Жанчына створана як помач для мужчыны. Муж ці жонка – гэта помач! Колькі ж мы ведаем сямей, якія замест помачы раптам атрымалі кандалы на шыю! Чаму так дзеіцца? Таму што забыліся альбо не ведалі, што гэта Бог даў помач, што гэта не нашым высілкам мы нешта стварылі. Калі чалавек праз сілу пачынае шукаць другую палову, калі на тое-сёе замыкае вочы ці спрабуе закрыць вочы Богу, думаючы, што неяк там пасля ўляжацца і ўсё будзе добра, калі не дае Богу першынства, а ўступае месца новапаўсталаму ідалу ў выглядзе другога чалавека, то раней ці пазней зразумее, што чаканая помач і асалода сталася ярмом.
- СЛОВА
- 4267
На гэты раз прапаную наведвальнікам сайта медытацыю над біблейскім тэкстам. Бог прамаўляе да нас розным спосабам і не толькі праз разуменне Слова, але таксама праз перажыванне яго. Часта Бог праз нашыя несвядомыя пачуцці хоча паказаць нам нейкую ўтоеную праўду пра нас. Менавіта таму на гэты раз хачу прапанаваць медытацыю.
- СЛОВА
- 4196
Часта ў кругах харызматычных веруючыя любяць цытаваць апостала Паўла: хто вызнае Езуса Збаўцам і Панам, той збавіцца. Сказаў бы прасцей, хто прызнае Яго сваім Настаўнікам, сваім Гаспадаром, хто падпарадкуецца Яму і зробіць выбар паміж Ім і гэтым светам, той збавіцца. Наша збаўленне залежыць ад таго, ці зможам мы Яго выбраць. Аднак выбраць Яго, як аказваецца, не так проста…
- СЛОВА
- 4429
Езус хоча нас накарміць сабою. Пір пачынаецца ўжо тут, на зямлі. Ён пад час Святой Імшы накрывае для нас стол і запрашае сесці разам з Ім. Пір пачынаецца ўжо сёння. Ёсць шмат вернікаў, якія маюць Божы дар асабліва перажываць Божую прысутнасць у Святой Камуніі. Нехта плача. Іншы атрымлівае агромністы спакой у сэрцы. Яшчэ іншы перажывае моцнае хваляванне. Аднак многія з нас нічога не перажываюць. Адчуваю, што Бог запрашае нас сёння моцна паверыць у Яго Слова. Езус нам сёння тлумачыць, чаму нам так неабходная Святая Камунія, незалежна ад таго, ці мы перажываем Яго прысутнасць, ці не. Езус запрашае верыць Яго Слову. Верыць нават праз сілу, насуперак сабе і сваім сумнівам. Божы Сын абяцае нам дзве рэчы пры ўмове, што будзем спажываць Яго Цела і піць Яго Кроў – абяцае прабываць у нас і гарантуе ўваскрашэнне і жыццё вечнае
- СЛОВА
- 3953
...Я ўпэўнены, што на беразе Тыберыядскага мора Езус з’явіўся тае раніцы не выпадкова. Ён хацеў, каб Апосталы «набоўталіся», каб змучыліся, каб адчулі сваё бяссілле, каб не заставалася ім выбару. Гэта Божая правакацыя. Падобна ў сённяшнім Евангеллі Хрыстос правацыруе: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Езус выпрабоўвае. Езус хоча, каб вучні адчулі сваю бездапаможнасць.